Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну
14 кастрычніка, Позірк. У студзені — жніўні 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай беларускімі прадпрыемствамі прадукцыі склала 8,4% — на 0,3 працэнтнага пункта больш, чым за восем месяцаў 2024-га (8,1%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Рэнтабельнасць продажаў — 6,9% (6,7%; +0,2 п.п.).
Паводле звестак Белстата, дэбіторская запазычанасць (запазычанасці прадпрыемству) на 1 верасня склала 96,9 млрд рублёў (73,8 млрд; +31,3%), у тым ліку пратэрмінаваная — 10,8 млрд (9,7 млрд; +11,3%).
Крэдыторская запазычанасць (запазычанасці прадпрыемства) дасягнула 115,4 млрд рублёў (87,7 млрд; +31,6%), у тым ліку пратэрмінаваная — 12,4 млрд (9,8 млрд; +26,5%).
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 жніўня 2025 года склала 61 млрд 172,3 млн рублёў, сведчаць даныя рэгулятара.
Актуальная сума запазычанасці на 12,4% большая, чым было на 1 жніўня 2024-га (54 млрд 404,5 млн рублёў), і на 3,8% большая, чым на 1 студзеня 2025-га (58 млрд 952,8 млн).
Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 жніўня склала 255,3 млн рублёў (+4,5%). На 1 студзеня яна складала 733,5 млн рублёў (зніжэнне амаль у 2,9 разы).
10 сакавіка 2023 года на пасяджэнні Савета міністраў Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці зніжаць долю стратных прадпрыемстваў у дзяржсектары: “Ёсць прыбытак — значыць, прадпрыемства працуе нармальна. Таму рэнтабельнасць і рост прыбытку павінны стаць галоўнымі крытэрыямі для ацэнкі эфектыўнасці работы кіраўніка любога ўзроўню”.
Паводле яго слоў, асаблівую ўвагу трэба таксама надаваць дысцыпліне разлікаў: “Не будзе парадку з даўгамі — не будзе нармальнага функцыянавання эканомікі”.
3 кастрычніка таго ж года на нарадзе па продажах айчыннай прадукцыі Лукашэнка падкрэсліў, што для беларускай эканомікі “пытаннем пытанняў” з’яўляецца дэбіторская запазычанасць. “Па “дэбіторцы”, я сказаў, ніякіх спасылак [не павінна быць] на тое, што дзесьці плацяжы не ідуць, яшчэ нешта”, — сказаў ён.
9 красавіка 2024 года на нарадзе аб развіцці прамысловасці Лукашэнка канстатаваў, што не выкананыя яго патрабаванні па скарачэнні знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, якая за 2023 год вырасла больш чым на 10%.
22 ліпеня ў Мінску на нарадзе па пытаннях развіцця прамысловасці ён папярэдзіў дырэктараў прадпрыемстваў аб наступствах іх няздольнасці вярнуць даўгі за сваю прадукцыю. “Гэта турма. Таму што пры такім раскладзе вы просіце яшчэ і танныя крэдыты пад “абаротку” і рэструктурызацыю даўгоў. Гэта значыць зноў спадзяецеся, што дзяржава з уласнай кішэні вам нешта дасць, і на іншыя льготы і прэферэнцыі [таксама спадзяецеся]. У чарговы раз паўтараю: павінна быць жорсткая дысцыпліна разлікаў”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Даведка “Позірку”:
рэнтабельнасць прадукцыі паказвае адносіны прыбытку ад продажу да сабекошту;
рэнтабельнасць продажаў паказвае, якую частку выручкі арганізацыі складае прыбытак.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства