Малы бізнес паказаў найбольшую гнуткасць ва ўмовах санкцый — Мінэканомікі
15 кастрычніка, Позірк. “У апошнія гады, калі перажываем санкцыйны ціск, менавіта суб’екты малога прадпрымальніцтва паказалі найбольшую гнуткасць, дынамічнасць у пошуках новых партнёраў, <…> новых лагістычных шляхоў”, — заявіла дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Вольга Русіновіч у інтэрв’ю “Першаму інфармацыйнаму тэлеканалу” 14 кастрычніка.
Паводле яе сцвярджэння, у параўнанні з буйным бізнесам “значна прасцей маленькаму прадпрыемству перабудавацца і знайсці новых контрагентаў”.
На малое і сярэдняе прадпрымальніцтва прыпадае больш як 25% ВУП, паведаміла прадстаўнік ведамства.
Паводле Русіновіч, 20% аб’ёмаў прамысловай вытворчасці, амаль трэць рознічнага гандлю і больш як палавіна тавараабароту грамадскага харчавання таксама прыпадае на малы і сярэдні бізнес. Яго доля ў экспарце тавараў перавышае 43%, у экспарце паслуг — 60%.
У 2024 годзе зарэгістравана 13 тыс. новых малых камерцыйных арганізацый, а іх агульная колькасць дасягнула гістарычнага максімуму — 129 тыс. У 2025 годзе колькасць юрыдычных асоб павялічылася на 9 тыс., сказала чыноўнік.
За мінулыя пяць гадоў дзяржава ў рамках розных праграм аказала прадпрымальнікам падтрымку на суму 49 млрд рублёў, удакладніла кіраўнік дэпартамента.
Па выніках студзеня — чэрвеня 2025 года ў Беларусі налічвалася 229.530 індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) — на 6,3% менш, чым паводле вынікаў аналагічнага перыяду 2024-га (245.089), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
На канец першага першага паўгоддзя ў краіне было зарэгістравана 159.270 (153.401; 3,8%).
22 красавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці.
Дакументам прадугледжаны дзве катэгорыі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю: юрыдычныя і фізічныя асобы.
Да юрыдычных асоб аднесены малыя арганізацыі з колькасцю працуючых да 100 чалавек, сярэднія — да 250 і буйныя — звыш 250, да фізічных асоб – рамеснікі, уладальнікі аграэкасядзіб, самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Асноўныя яго палажэнні ўступілі ў сілу 1 кастрычніка мінулага года.
Для ІП, чые віды эканамічнай дзейнасці не ўключаны ў новы пералік, устаноўлены пераходны перыяд з 1 кастрычніка 2024 года да 31 снежня 2025 года. У гэты тэрмін прадпрымальнікі павінны перарэгістроўвацца ў камерцыйныя арганізацыі па спрошчанай працэдуры, выконваючы патрабаванні заканадаўства.
Каля паловы прадпрымальнікаў на гэты момант гэта зрабілі, удакладніла Русіновіч.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 3,2% гародніны менш, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка