СК: Антыкрызісны кіраўнік праз фірму-аднадзёнку выкраў 177 аб’ектаў нерухомасці Салігорскага райспажыўтаварыства
15 кастрычніка, Позірк. Пра крымінальную справу 48-гадовага мужчыны паводле ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры) КК паведамляе Следчы камітэт.
Адзначаецца, што фігурант раней працаваў у Мінскай вобласці антыкрызісным кіраўніком Барысаўскага, а затым Салігорскага раённых спажывецкіх таварыстваў (райспажыўтаварыства). Паводле звестак СК, ён “у змове стварыў разгалінаваную сетку падкантрольных камерцыйных арганізацый“. Гэтыя структуры выкарыстоўваліся для “надання бачнасці законнасці злачынным аперацыям з маёмасцю і грашовымі сродкамі даручаных ім спажывецкіх таварыстваў”.
Следства сцвярджае, што для “ўтойвання крадзяжу грашовых сродкаў Барысаўскага райспажыўтаварыства на суму звыш 1,9 млн рублёў абвінавачаныя сфальсіфікавалі пакет першасных бухгалтарскіх дакументаў, вырабленых заднім чыслом, для імітацыі пастаўкі тавару, якая ў рэальнасці не ажыццяўлялася“. У гэтых мэтах імі была зроблена спроба “выправіць рэестры раней пададзеных у падатковыя органы электронных рахункаў-фактур”.
Таксама фігурант справы з саўдзельнікамі “арганізавалі незаконную саступку правоў патрабаванняў да Барысаўскага райспажыўтаварыства на карысць падкантрольных ім таварыстваў“.
Падчас працы ў салігорскім таварыстве мужчына і асобы, якія яму дапамагалі, “шляхам фіктыўнага пераводу сродкаў пад выглядам пагашэння неіснуючай запазычанасці выкралі 40 тыс. рублёў”.
Асобным у разгляданай справе названы эпізод з “крадзяжом 177 аб’ектаў нерухомасці Салігорскага райспажыўтаварыства праз створаную для гэтага фірму-аднадзёнку, перад якой нібыта была ўтворана запазычанасць”.
“Пасля правядзення маштабнай і карпатлівай працы следчым удалося цалкам устанавіць увесь ланцужок злачыннай дзейнасці абвінавачаных. Падчас следства кампенсаваная прычыненая дзяржаве шкода амаль на 15 млн рублёў”, — адзначылі ў СК.
Як паведаміў 8 кастрычніка на канферэнцыі “Урэгуляванне неплацежаздольнасці: тэндэнцыі і перспектывы“ кіраўнік дэпартамента санацыі і банкруцтва Міністэрства эканомікі Юрый Тараканаў, у Беларусі змененая сістэма ўзнагароджання антыкрызісных кіраўнікоў.
Цяпер, паводле яго слоў, крызіс-менеджар атрымлівае штомесячнае ўзнагароджанне, памер якога “прывязаны да сярэднямесячнай зарплаце па прадпрыемстве — гэта істотны элемент іх матывацыі“.
Пастановай урада ад 13 жніўня 2025 года № 433 унесеныя змены ў парадак атэстацыі і пераатэстацыі фізічных асоб на адпаведнасць патрабаванням да антыкрызісных кіраўнікоў.
Дакументам узмоцнена ўзаемадзеянне паміж Мінэканомікі і эканамічнымі судамі, пашыраныя функцыі дзяржорганаў, перагледжаныя кваліфікацыйныя патрабаванні для допуску на рынак антыкрызісных кіраўнікоў, дыферэнцыраваны падыход да тэрміну дзеяння атэстатаў, вызначаныя новыя ўмовы пры прызначэнні спраў аб неплацежаздольнасці і банкруцтве, устаноўленыя асаблівасці пераатэстацыі асоб пры прадаўжэнні тэрміну дзеяння атэстата ў выпадку адсутнасці ў іх практыкі ў справах аб банкруцтве.
У сувязі з прыняццем пастановы дэпартамент па санацыі і банкруцтва заяўляў, што “галоўнымі крытэрыямі працы кіраўніка павінна стаць яго эфектыўнасць, прававая і фінансавая пісьменнасць“.
Дакумент набыў моц 17 жніўня.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



