Тры чалавекі загінула на пажарах у Гомельскай вобласці за мінулыя суткі

16 кастрычніка, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 15 кастрычніка па 6:00 16 кастрычніка) на пажарах загінула тры чалавекі, адзначаецца ў штодзённай зводцы Міністэрства па надзвычайнай сітуацыі.
Усе трагедыі адбыліся ў Гомельскай вобласці.
У вёсцы Баршчоўка (Рэчыцкі раён) загінула жанчына 1940 года нараджэння, у вёсцы Старая Рудня (Жлобінскі раён) — мужчына 1953 г.н., у вёсцы Хамічы (Калінкавіцкі раён) — жанчына 1977 г.н.
Агулам за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 11 пажараў (ад пачатку года — 5.200, што на 7,8% больш, чым было годам раней — 4.822).
Паводле афіцыйных даных, ад пачатку года агонь забраў жыцці 412 чалавек (381; +8,1%).
Разам з тым “Позiрк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння. Пра папярэдні такі выпадак паведамлялася 5 кастрычніка.
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



