Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек

16 кастрычніка, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 16 кастрычніка прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ восем чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай у тым ліку на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус атрымалі прыгавораныя да пазбаўлення волі на невядомыя тэрміны Максім Гелясін і Сяргей Пяткевіч (абодва паводле арт. 361 КК), Андрэй Нехвядовіч (арт. 361 і 368), Альберт Шыла (арт. 368 і 369), а таксама пазбаўленыя волі паводле арт. 367 Аляксандр Старасцін (1,5 года) і Аляксей Развадоўскі (3 гады; дадаткова паводле арт. 368).
Палітвязнямі таксама прызнаныя асуджаны на 4 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу Сяргей Зініч (арт. 367) і ўзяты пад варту паводле арт. 188 Сяргей Міцюшкін.
Праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, Беларускі ПЭН, “Прававая ініцыятыва”, Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Згодна са спісам “Вясны”, цяпер у Беларусі 1.235 палітвязняў (паводле спісу ініцыятывы Dissidentby — 1.354).
Даведка “Позірку”:
- арт. 188 — паклёп;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


