Уведзена крымінальная адказнасць за паўторны ўвоз у краіну БПЛА

20 кастрычніка, Позірк. Крымінальная адказнасць за паўторны ўвоз у краіну беспілотных лятальных апаратаў уведзена ў Беларусі. Адпаведны закон “Аб змене законаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці” падпісаў 20 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць за незаконны ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыю або выраб грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў.
Законам таксама ўстанаўліваецца крымінальная адказнасць за аналагічныя дзеянні, учыненыя паўторна пасля накладання адміністрацыйнага спагнання.
Адзначаецца, што заканадаўчы акт накіраваны на “ўзмацненне аховы паветранай прасторы Беларусі”.
Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
16 верасня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла праект закону ў другім чытанні.
7 кастрычніка законапраект ухвалены Саветам Рэспублікі.
1 красавіка 2024 года ўступіў у сілу ўказ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне альбо памежнай паласе з’яўляюцца парушэннем памежнага рэжыму і цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць (арт. 24.19 КаАП прадугледжвае штраф да 50 б.в. — да 2.100 рублёў).
Такім чынам, пасля прыняцця новага закона адміністрацыйная адказнасць будзе наступаць і ў выпадку незаконнага ўтрымання і выкарыстання беспілотнікаў па-за пагранзонай.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка


