Лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды” абвешчана 18 чалавек

21 кастрычніка, Позірк. Журы заснаванай у 2025 годзе прэміі “Голас пакалення свабоды” абвясціла першых лаўрэатаў — агулам 18 чалавек.
Паводле інфармацыі “Прэс-клуба Беларусь”, імі сталі (у алфавітным парадку паводле прозвішчаў):
- актрыса Зоя Белахвосцік,
- фатограф Генадзь Верацінскі,
- праваабаронца Уладзімір Вялічкін,
- акцёр Аляксандр Гарцуеў,
- журналіст Алег Груздзіловіч,
- выкладчыца Наталля Дуліна,
- культуролаг Максім Жбанкоў,
- праваабаронца Андрэй Завадскі,
- праваабаронца Аляксандр Капуцкі,
- журналіст Валер Карбалевіч,
- аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі,
- літаратар Зося Кустава,
- журналістка Любоў Лунёва,
- журналіст Віктар Марчук,
- выкладчыца Тамара Мацкевіч,
- філосаф Уладзімір Мацкевіч,
- экаактывістка Ірына Сухій,
- журналіст Сяргей Сыс.
Арганізатарамі прэміі “Голас пакалення свабоды” з’яўляюцца Беларускі ПЭН, праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, “Прэс-клуб Беларусь”, Фонд “Свабодная прэса для Усходняй Еўропы” (пры падтрымцы шэрагу арганізацый).
Узнагарода, як адзначана на сайце “Прэс-клуба Беларусь”, заснаваная для таго, каб адзначыць выбітных асоб беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце ад 60 гадоў, якія пасля 2020 года “былі вымушаны з’ехаць з Беларусі праз пераслед і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі ці Літве”.
Прэмія ўключае фінансавую частку (некалькі тысяч еўра). Імёны лаўрэатаў будуць апублікаваныя ў зборніку, які плануецца прадставіць у лістападзе 2025 года.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


