У 19-ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі ўключаны беларускія банкі — СМІ

23 кастрычніка, Позірк. У 19-ы санкцыйны пакет Еўрапейскага саюза супраць Расіі ўключаныя ў тым ліку беларускія банкі, вынікае з паведамлення агенцтва Reuters.
Пра якія канкрэтна фінансава-крэдытныя ўстановы ідзе гаворка, пакуль невядома, у афіцыйным часопісе ЕС рашэнне яшчэ не апублікаванае.
Паводле інфармацыі агенцтва, пра тое, што краіны ЕС ухвалілі 19-ы пакет санкцый супраць РФ за вайну супраць Украіны, які ўключае забарону на імпарт расійскага звадкаванага прыроднага газу, 22 кастрычніка паведаміла дацкае старшынства ў Савеце ЕС.
Адзначаецца, што Славакія засталася апошняй краінай, якая ўстрымалася ад падпісання канчатковага тэксту пагаднення пасля таго, як краіны ЕС узгаднілі яго на мінулым тыдні. Славацкі прэм’ер-міністр Роберт Фіца запатрабаваў ад Еўракамісіі гарантый у святле высокіх цэн на энерганосьбіты, а таксама ўзгаднення кліматычных мэт з патрэбамі аўтавытворцаў і цяжкай прамысловасці.
Под санкцыями ЕС знаходзяцца “Белінвестбанк”, “Белаграпрамбанк”, банк “Дабрабыт” і Банк развіцця.
У ліпені 2025 года гэтыя банкі ў чарговы раз трапілі пад абмежавальныя меры. Савет ЕС пашырыў “існую забарону на прадастаўленне спецыялізаваных фінансавых паведамленняў да забароны на транзакцыі з пэўнымі беларускімі крэдытнымі ўстановамі і іх даччынымі структурамі ў Беларусі, якія адыгрываюць значную ролю ў беларускай фінансавай сістэме і ўжо з’яўляюцца аб’ектам абмежавальных мер, уведзеных саюзам”.
Банк развіцця Беларусі, “Белаграпрамбанк” і банк “Дабрабыт” афіцыйна адключаныя ад сістэмы SWIFT яшчэ ў сакавіку 2022 года.
Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне спыніць надаваць гэтым банкам паслугі SWIFT 9 сакавіка ў адказ на ўдзел Беларусі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны. Раней гэтыя банкі, а таксама “Беларусбанк” і “Белінвестбанк” трапілі пад абмежавальныя меры ЕС іншага характару.
“Белінвестбанк” адключылі ад SWIFT у чэрвені 2022 года.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025-м суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за чатыры гады колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа два гады ў Беларусі зменшылася доля ВІЧ-інфікаваных, якія атрымліваюць лячэннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за квартал павялічыліся на 4,5% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія два дні ў Беларусі зафіксавана 11 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


