Пасланнік папы рымскага Гуджэроцці: Беларусь не павінна адчуваць сябе забытай усімі
26 кастрычніка, Позірк. Кардынал Клаўдыё Гуджэроцці — пасланнік папы рымскага Льва XIV на ўрачыстасцях, прымеркаваных да 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі (Брэсцкая вобласць), — выступіў у рамках згаданых мерапрыемстваў з пропаведдзю, адрасаванай моладзі, паведамляе партал katolik.life.
Сярод іншага ён, як адзначаецца, “папрасіў моладзь занесці дабраславенне ад імя папы Льва XIV усім, хто чакае падтрымкі, суцяшэння, надзеі”. “Не толькі людзям, але таксама ўсёй краіне, якая не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай, забытай усімі. Бог любіць усіх і жадае, каб усе жылі ў радасці і шчасці. Гэта таксама пажаданне каталікоў усяго свету, накіраванае да вас”, — сказаў кардынал.
Напярэдадні, выступаючы ў пінскай Кафедральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і будынку былой духоўнай семінарыі, Гуджэроцці, у прыватнасці, звярнуўся да прысутных “прадстаўнікоў дзяржаўнай улады”, паведамляе партал Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
“Шукайце любові, шукайце дабра ў гэтым свеце, шукайце адзінства і любові ў гэтым народзе. Вы народ ціхі, спакойны, і ў гэтым ваша сіла. Вы пакорлівыя, сціплыя, працавітыя, і людзі па-за Беларуссю любяць вас такімі, якімі вы ёсць. Вы шчырыя, праўдзівыя і адкрытыя. Дапамагайце гэтаму народу развіваць гэтыя яго лепшыя якасці”, — сказаў іерарх.
18 кастрычніка паведамлялася, што папа рымскі Леў XIV афіцыйна прызначыў прэфекта дыкастэрыі па справах усходніх цэркваў кардынала Клаўдыё Гуджэроці сваім асаблівым пасланнікам на ўрачыстасцях, прымеркаваных да 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі (Брэсцкая вобласць).
З паведамлення вынікала, што з просьбай прызначыць “выдатнага кардынала, які б вымавіў словы духоўнага настаўлення на ўрачыстай імшы”, да пантыфіка звярнуўся біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Пра тое, што Гуджэроцці возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды векавога юбілею Пінскай дыяцэзіі, напярэдадні згадала Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамляючы пра сустрэчу амбасадара пры Святым пасадзе Юрыя Амбразевіча з кардыналам.
Адзначалася, што на сустрэчы “бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Святым пасадам па напрамках, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі кардынала Гуджэроцці”. Амбразевіч перадаў кардыналу падарунак і “арыгінал асабістага паслання” Аляксандра Лукашэнкі на адрас Льва XIV з нагоды яго 70-годдзя (14 верасня).
16 кастрычніка старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі перадаў пантыфіку падчас прыватнай аўдыенцыі афіцыйнае пісьмовае запрашэнне наведаць Беларусь “ад імя біскупства, духавенства і ўсіх вернікаў краіны”.
Паведамлялася, што на аўдыенцыі “беларуская дэлегацыя ўзняла шэраг вострых пытанняў, якія хвалююць вернікаў”.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года стасункі паміж уладамі ў Мінску і Рымска-каталіцкім касцёлам у Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія іерархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі ўслед за масавымі пратэстамі. Некаторыя святары прайшлі праз затрыманні, суды і арышты з палітычных матываў, асобныя былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Ад пачатку восені 2020 года па 25 верасня 2025-га, паводле даных ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнуўся 91 хрысціянскі служыцель, у тым ліку прадстаўнікі Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі — 35, Беларускай грэка-каталіцкай царквы — 5, а таксама адзін замежны манах — польскі кармеліт Гжэгаж Гавел.
Цяпер рэжым Лукашэнкі ўсяляк спрабуе прадэманстраваць нармалізацыю стасункаў як з касцёлам у Беларусі, так і з сусветным каталіцызмам у цэлым. Беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі пра блізкасць пазіцый Мінска і Ватыкана. Шэраг экспертаў мяркуе, што рэжым выкарыстоўвае кантакты са Святым пасадам для наладжвання дыялогу з Захадам у цэлым.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


