Аэрапорт Вільнюса аднавіў працу на тры гадзіны пазней запланаванага, памежныя пераходы застаюцца закрытымі

27 кастрычніка, Позірк. Аэрапорт Вільнюса, які закрываўся ўвечары 26 кастрычніка, як было абвешчана раней, на чатыры гадзіны да 1:40 па мясцовым часе (2.40 па мінскім) 27 кастрычніка з-за чарговых зондаў, якія прыляцелі з беларускай тэрыторыі, аднавіў працу ў 4:30 (5: 30), вынікае з паведамленняў літоўскіх СМІ.
Адзначаецца, што абмежаванні закранулі амаль 50 рэйсаў: 13 было скасавана, 14 — перанакіравана, 20 — затрымана. Пацярпела больш за 7 тыс. пасажыраў.
Застаюцца закрытымі прыкладна з 22:10 26 кастрычніка абодва наземныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі). Апошні раз да гэтага яны зачыняліся з 22:45 25 кастрычніка да 2:00 26 кастрычніка.
Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, на 8 раніцы беларускага часу (7 раніцы літоўскага) у Каменным Логу выезду чакалі 150 легкавых аўтамабіляў, 840 грузавікоў і 7 аўтобусаў, у пункце пропуску Беняконі — адпаведна 90, 740 і 0.
Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў абмежаваць транзіт з Беларусі ў Калінінградскую вобласць (РФ) праз залёт у краіну аэрастатаў.
Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене анансавала пасяджэнне Камісіі па нацыянальнай бяспецы, па выніках якога 27 кастрычніка будуць прапанаваныя “канкрэтныя рашэнні” па сітуацыі з аэрастатамі. Яна ж, паводле інфармацыі літоўскіх СМІ, 26 кастрычніка заявіла, што не выключае прыняцця на пасяджэнні пастановы аб закрыцці мяжы з Беларуссю на працяглы час.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


