Мінск 16:30

Амаль 40% стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць

Фота: sb.by

27 кастрычніка, Позірк. У Беларусі за год вырасла ўдзельная вага стратных арганізацый (без уліку суб’ектаў малога прадпрымальніцтва), вынікае з праведзенага “Позіркам аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У цэлым па краіне гэты індыкатар павялічыўся ў студзені — жніўні да 16,8% (за восем месяцаў 2024-га — 13,5%; +3,3 працэнтнага пункта).

Негатыўная дынаміка адзначана ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы:

Мінск — 22,6% (18,3%; +4,3 п.п.);

Мінская-16,2% — 13,6%; +2,6 п.п.);

Гродзенская — 15,9% (13,8%; +2,1 п.п.);

Магілёўская — 14% (13,2%; +0,8 п.п.);

Брэсцкая — 13,7% (11,1%; +2,6 п.п.);

Віцебская — 13,5% (10,5%; +3 п.п.);

Гомельская — 13,4% (10,2%; +3.2 п.п.).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: