У спіс “тэрарыстаў“ унесена восем чалавек, у тым ліку палітвязні
29 кастрычніка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці“, яшчэ восем чалавек. У абноўленым пераліку, апублікаваным у спецыяльным тэлеграм-канале КДБ 29 кастрычніка, цяпер 1.526 пазіцый (1.400 чалавек).
У спіс унесеныя асуджаныя, прыгаворы якім набылі моц: паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) — Вользе Чукаровай, Дзянісу Пяткевічу, Сяргею Лысенку; паводле арт. 2935 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой арганізацыі) — Сяргею Цімашэнку; паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) — Андрэю Кавалёву, Віктару Шабаліну, Наталлі Васільевай, Юліі Зароўскай.
Чукарова, Васільева і Цімашэнка прызнаныя палітвязнямі. Раней яны былі ўнесеныя ў “спіс экстрэмістаў”.
Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным сярод іншага забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


