Польшча адклала на некалькі тыдняў адкрыццё пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю (дапоўнена)

30 кастрычніка, Позірк. Адкрыццё двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю адкладзенае на некалькі тыдняў, паведаміў 30 кастрычніка міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі
“Мы зрабілі б гэта значна раней, калі б свае пераходы з Беларуссю не закрыла Літва. Літоўцы — нашы партнёры, мы з імі ў кантакце”, — сказаў Кервіньскі ў эфіры праграмы “Сігналы дня” Polskie Radio.
Паводле яго слоў, пытанне межаў з Беларуссю ўздымалася 29 кастрычніка ў Гданьску на сустрэчы з кіраўнікамі МУС краін Балтыі, таксама гэтая тэма была абмеркавана з літоўскім бокам 30 кастрычніка па тэлефоне.
Аб планаваным адкрыцці пагранпераходаў на мяжы з Беларуссю заявіў 28 кастрычніка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Гаворка аб пункце пропуску Баброўнікі (з беларускага боку — Бераставіца), які быў зачынены ў лютым 2023 года пасля асуджэння актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, і пераходзе Кузніца (Брузгі), закрытага ў лістападзе 2021 года праз міграцыйны крызіс.
Туск адзначыў, што адкрыццё двух памежных пераходаў, запланаванае на пачатак лістапада, стане “выпрабавальным” рашэннем. “Калі акажацца, што з нейкай прычыны <…> мяжу неабходна закрыць, я не буду вагацца ні хвіліны”, — дадаў ён, патлумачыўшы, што гаворка ідзе пра патэнцыйныя праблемы бяспекі.
Усе пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы будуць закрытыя на працягу месяца — такое рашэнне прынята на пасяджэнні ўрада балтыйскай краіны 29 кастрычніка. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 24:00 30 лістапада з магчымасцю падаўжэння.
Пункт пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку Беняконі) застанецца закрытым цалкам. Для Мядзінінкая (Каменны Лог) захаваюцца выключэнні.
Познім вечарам 26 кастрычніка Літва закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін, такім чынам, цяпер тэрмін падоўжаны да канца восені.
Да гэтага Літва закрывала мяжу некалькі разоў. Упершыню мяжа была зачыненая ў ноч на 22 кастрычніка. З-за аэрастатаў у аэрапорце Вільнюса было затрымана альбо адменена восем рэйсаў. Пазней аэрапорт у літоўскай сталіцы яшчэ тройчы прыпыняў працу з-за масавага залёту ў краіну з Беларусі метэазондаў з кантрабандай.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: У Германіі асаблівая адказнасць за тых, хто пакутуе ў беларускіх турмахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
