У кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі

2 лістапада, Позірк. Рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў незаконнай міграцыі грамадзян трэціх краін з тэрыторыі Беларусі спыніла Літва ў кастрычніку — 275, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу аператыўных звестак яе памежнай службы.
Амаль палова спробаў (116, або 42%) зафіксаваная за апошнія пяць дзён месяца, пасля таго як Літва закрыла мяжу з Беларуссю праз уварванне зондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. 31 кастрычніка была зарэгістравана рэкордная за апошнія тры гады сутачная колькасць спробаў нелегальнага пераходу (63).
Агулам за мінулы месяц суседнія краіны Еўрасаюза зафіксавалі 3.271 спробу незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі — на 14,9% менш, чым у верасні (3.844), і на 47,9% больш, чым у кастрычніку 2024 года (2.211).
За 10 месяцаў 2025 года спынена 41.160 спробаў — на 20,6% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (34.132), і на 13,4% больш, чым за ўвесь 2024 год (36.291).
Больш падрабязная статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінуў 31 грамадзянін Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


