У рамках Сусветнага форуму за дэмакратыю ў Страсбургу арганізаваная выстава “Лісты ад вязняў Лукашэнкі”

5 лістапада, Позірк. Выстава “Лісты ад вязняў Лукашэнкі”, арганізаваная брытанскай праваабарончай арганізацыяй Index for Censorship, праходзіць у Палацы Еўропы (Страсбург, Францыя) у дні працы Сусветнага форуму за дэмакратыю 5–7 лістапада.
У экспазіцыі, якая з’яўляецца часткай аднайменнага праекта, прадстаўленыя ўрыўкі з лістоў беларускіх палітзняволеных — журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава, кіраўніка выбарчага штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Марыі Калеснікавай, адваката Максіма Знака і праваабаронцы Марфы Рабковай.
Агулам у рамках гэтага праекту Index for Censorship разам з арганізацыямі Politzek.me, фондам “Дом правоў чалавека” і Беларускім свабодным тэатрам сабралі гісторыі 30 беларускіх палітвязняў.
Рэгулярны збор, пераклад і абнародаванне лістоў у рамках праекта, як адзначаецца на яго сайце, дае магчымасць выказацца людзям, якія несправядліва апынуліся ў няволі.















- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ верасні танней, чым у Беларусі, бензін у ЕАЭС быў толькі ў КазахстанеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаНа кожнага жыхара Беларусі за год прыпадае больш за 500 кг цвёрдых адкідаў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
