Мінск 20:06

У цэнтры Мінска мікрааўтобус збіў пенсіянерку, распачатая крымінальная справа

Відэа: прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"

5 лістапада, Позірк. Жанчына сталага веку загінула ў выніку дарожна-транспартнага здарэння 5 лістапада ў цэнтры Мінска, вынікае з паведамлення прэс-службы Следчага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, трагедыя адбылася на вул. Чырвонаармейскай. “56-гадовы кіроўца мікрааўтобуса “Мэрсэдэс”, рухаючыся заднім ходам па тратуары, здзейсніў наезд на 83-гадовую пенсіянерку, якая знаходзілася на пешаходнай дарожцы”, — гаворыцца ў паведамленні.

Рэанімацыйныя мерапрыемствы не мелі поспеху — ад атрыманых траўмаў жанчына памерла.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў).

3 лістапада ў вёсцы Даўгінава (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) адбылося ДТЗ, у якім загінуў 71-гадовы пешаход.

Пасля даклада Аляксандру Лукашэнку 5 лістапада міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што ў 2025 годзе колькасць пацярпелых у ДТЗ знізілася, а загінулых — павялічылася.

У Мінскім раёне мужчына загінуў пад коламі ўласнага аўтамабіля, з якім сутыкнуўся іншы транспарт

3 лістапада, Позірк. Смяротная аварыя адбылася 3 лістапада каля 11:00 непадалёк ад аграгарадка Шчомысліца (Мінскі раён), паведамляе абласная Дзяржаўтаінспекцыя. Паводле інфармацыі службы, на 12-м кіламетры дарогі Р-1 (Мінск — Дзяржынск) 30-гадовая кіроўца "Опель Астра" здзейсніла "наезд на аўтамабіль "Форд Эскейп", …
Падзяліцца: