Зяленскі прапанаваў прэзідэнту Літвы дапамагчы з міграцыйным крызісам і аэрастатамі з Беларусі

5 лістапада, Позірк. Дапамогу ў святле “гібрыдных атак” з боку Беларусі прапанаваў прэзідэнту Літвы Гітанасу Наўседу яго ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі.
Апошні 5 лістапада паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што ў яго адбылася “добрая размова” з кіраўніком літоўскай дзяржавы: “Літва вельмі дапамагае нам ад самага пачатку гэтай вайны, і мы вельмі цэнім усю аказаную падтрымку”.
“Цяпер, перад пачаткам зімы, калі мы маем патрэбу ў энергетычнай падтрымцы, Літва зноў гатовая нам дапамагчы, — адзначыў ён. — Гітанас прапанаваў падтрымку ў плане газу. Дзякуй за гэта. Дамовіліся, што нашы каманды будуць працаваць”.
“Абмеркавалі магчымыя пагрозы для Літвы з Беларусі праз гібрыдныя атакі міграцыйнымі хвалямі і паветранымі аб’ектамі. Я прапанаваў нашу дапамогу. Будзем працаваць, каб было больш бяспекі ў нашым рэгіёне і ў сяброўскай Літве”, — напісаў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі і Наўседа, як сцвярджаецца, таксама ўзгаднілі “пазіцыі ў дыпламатыі і скаардынавалі захады на найбліжэйшы час”.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Напрыканцы мінулага месяца Літва сутыкнулася з неаднаразовымі выпадкамі масавага прылёту з Беларусі паветраных шароў — такіх, якія выкарыстоўваюць кантрабандысты. Некалькі разоў Вільнюс часова закрываў пункты пропуску, 29 кастрычніка літоўскі ўрад вырашыў закрыць іх на больш працяглы тэрмін — да 24:00 30 лістапада (1:00 1 снежня паводле мінскага часу) з магчымасцю падаўжэння.
У адказ урад Беларусі 31 кастрычніка прыняў пастанову № 599 “Аб прымяненні спецыяльнай абмежавальнай меры”, якой забараніла зарэгістраваным у Літве грузавым аўтамабілям, цягачам, прычэпам і паўпрычэпам праязджаць праз усе пункты пропуску, за выключэннем літоўскіх.
Дакумент, па сутнасці, пашырыў забаронныя захады, прапісаныя ў пастанове ўрада № 247 ад 22 красавіка 2022 года “Аб перамяшчэнні транспартных сродкаў”. Тады зарэгістраваным у ЕС грузавым аўтамабілям і цягачам было дазволена перасякаць мяжу і рухацца толькі ў спецыяльна адведзеныя месцы, каб перамясціць груз або перачапіць яго на транспарт, якому дазволена свабодна перамяшчацца па Беларусі.
У наступныя гады ўмовы неаднаразова ўдакладняліся, пастрожваліся, у тым ліку для польскіх перавозчыкаў.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДаследчыца Вольга Сямашка рыхтуе кнігу пра могілкі беларусаў ПадляшшаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



