Зніклага ў Бярэзінскім раёне падлетка не могуць знайсці пяць сутак

13 лістапада, Позірк. Пра няспынныя пошукі Максіма Зяньковіча 2010 года нараджэння паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Падлетак знік 8 лістапада. Адзначаецца, што каля 10:00 у вёсцы Карбаўское Бярэзінскага раёна ён з’ехаў на ровары маркі “Стэлс” сіняга колеру ў невядомым кірунку. Дагэтуль месца яго знаходжання невядомае.
Міліцыя нагадвае прыкметы зніклага: на выгляд каля 14 гадоў, рост 170 см, хударлявага целаскладу, твар авальнай формы, лоб вертыкальны, бровы дугападобныя сярэднія, вочы светлыя, нос сярэдні прамы, падбародак вертыкальны, вушы сярэднія авальныя, валасы светла-русыя, хвалістыя. Быў апрануты ў цёплую балоневую куртку цёмна-зялёнага колеру, на капюшоне маецца мех, цёмны гольф, штаны цёплыя спартыўныя цёмнага колеру, на калашыне меўся прынт з выявай асобы белага колеру, красоўкі чорныя з салатавай надпісам Air Мах, шапку шэрую з чорнай паласой.
Раней паведамлялася, што пошукі падлетка праводзяцца ў кругласутачным рэжыме, даследаваныя тысячы гектараў мясцовасці, каля 70 населеных пунктаў, вадаёмы ў радыусе 30 кіламетраў. Зяньковіча шукаюць супрацоўнікі экстранных службаў, валанцёры, неабыякавыя грамадзяне — усяго тысячы чалавек — выкарыстоўваюцца службовыя сабакі, тэхніка, дроны.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



