Адмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 2,4 раза

13 лістапада, Позірк. Знешнегандлёвы абарот інвестыцыйных тавараў у Беларусі ў студзені — верасні 2025 года склаў 6 млрд 678,8 млн долараў — на 5,7% менш, чым за дзевяць месяцаў 2024-га (7 млрд 82 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Экспарт склаўся на ўзроўні 3 млрд 27,2 млн долараў (3 млрд 737,2 млн; -19%), імпарт — 3 млрд 651,6 млн (3 млрд 344,8 млн; +9,2%), адмоўнае сальда — 624,4 млн (годам раней было дадатным — 392,4 млн).
Абарот прамежкавых тавараў склаў 32 млрд 731,5 млн долараў (35 млрд 821,1 млн; -8,6%): экспарт — 14 млрд 291 млн (16 млрд 104,2 млн; -12,3%), імпарт — 18 млрд 440,5 млн (19 млрд 716,9; -6,5%), адмоўнае сальда — 4 млрд 149,5 млн (-2 млрд 612,7 млн; +14,9%).
Абарот спажывецкіх тавараў вырас да 21 млрд 867,5 млн долараў (19 млрд 688,1 млн; +11,1%): экспарт — 10 млрд 341,1 млн (9 млрд 598,3 млн; +7,7%), імпарт — 11 млрд 526,4 млн (10 млрд 89,9 млн; +14,2%), адмоўнае сальда — 1 млрд 185,3 млн (-491,7 млн; рост у 2,4 раза).
Гандлюючы з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у студзені — верасні 2025 года, Беларусь больш экспартавала тавараў, чым імпартавала, аднак з дзяржавамі па-за аб’яднаннем знешнегандлёвае сальда склалася для Мінска адмоўным, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.
Тавараабарот з краінамі СНД за дзевяць месяцаў склаў 41 млрд 531,7 млн долараў (за аналагічны перыяд 2024-га — 41 млрд 214,9 млн; +0,77%). Аб’ём экспарту — 21 млрд 731,4 млн (21 млрд 674,2 млн; +0,26%), імпарту — 19 млрд 800,3 млн (19 млрд 540,7 млн; +1,22%); дадатнае сальда — 1 млрд 931,1 млн (2 млрд 133,5 млн; -9,49%).
Тавараабарот з дзяржавамі па-за СНД — 22 млрд 201,5 млн долараў (22 млрд 842,1 млн; -2,8%): экспарт — 7 млрд 859,5 млн (8 млрд 787,8 млн; -10,56%), імпарт — 14 млрд 342 млн (14 млрд 54,3 млн; +2,05%); адмоўнае сальда — 6 млрд 482,5 млн (-5 млрд 266,5 млн; +23,09%).
У цэлым знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі за тры кварталы склаў 63 млрд 733,2 млн долараў (64 млрд 57 млн; -0,51%).
Экспарт склаўся на ўзроўні 26 млрд 91,8 млн (26 млрд 728,7 млн; -2,4%), імпарт — 29 млрд 883,2 млн (29 млрд 252,9 млн; +2,2%). Адмоўнае сальда склала 3 млрд 791,4 млн (-2 млрд 524,2 млн; рост у 1,5 раза).
У студзені адмоўнае сальда складала 504,3 млн долараў, па выніках студзеня — лютага — 1 млрд 22,7 млн, студзеня — сакавіка — 1 млрд 637,6 млн, студзеня — красавіка — 2 млрд 261,9 млн, студзеня — траўня — 2 млрд 605,9 млн, студзеня — чэрвеня — 3 млрд 183,1 млн, студзеня — ліпеня — 3 млрд 558,4 млн, студзеня — жніўня — 3 млрд 791,4 млн. Такім чынам, за месяц яно павялічылася на 6,55%.
Паводле звестак Белстата, замежнагандлёвы абарот тавараў у 2024 годзе склаў 86 млрд 27,2 млн долараў (+3,7% да 2023 года, калі было 82 млрд 931,8 млн). Экспарт за год дасягнуў 40 млрд 327,3 млн долараў (+1,2%; 39 млрд 840,1 млн), імпарт — 45 млрд 699,9 млн (+6,1%; 43 млрд 91,7 млн). Адмоўнае сальда склала 5 млрд 372,6 млн долараў (па выніках 2023 года было -3 млрд 251,6 млн; +65,2%).
Праблемы з экспартам тавараў прызнаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дыпламатычных устаноў 31 ліпеня.
На “касякі” Савета міністраў указаў ён 23 верасня ў Мінску на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным.
“[Тэмпы росту] ВУП — 101,6%, але прасядаюць галоўныя галіны, — сказаў Лукашэнка. — І мяне што здзіўляе: я вам даручыў заняцца непасрэдна прамысловасцю. Добра па сельскай гаспадарцы — вы, магчыма, перасягне год. Ураджайнасць вышэй і гэтак далей. Па дзевяці месяцах палічым — паглядзім. Але тым не менш у нас адставанне і па сельскай гаспадарцы. Хай там доля працэнта. Але адставанне і па прамысловасці. Прамысловасць — ваша пытанне. Пытанне нумар адзін. Арганізоўвайце, напружвайце, прадавайце. Таму што экспарт у нас, што больш за ўсё напружвае, асеў на 2,5%”.
На рэпліку прэм’ера пра тое, што зніжэнне тычыцца толькі таварнага экспарту (разам з паслугамі продажу за мяжу выраслі на 1,2%), Лукашэнка адзначыў, што “і тавары трэба падцягваць, таму што тавары — гэта людзі”.
Даведка “Позірку”:
інвестыцыйныя тавары — тавары, якія выпускаюцца за кошт інвестыцыйнага капіталу і служаць мэтам замены, абнаўлення, якаснага паляпшэння асноўных сродкаў;
прамежкавыя тавары — тавары, якія выкарыстоўваюцца не для канчатковага спажывання, а для далейшага вытворчасці тавараў і паслуг;
спажывецкія тавары — тавары бытавога прызначэння, неабходныя для задавальнення патрэбаў чалавека.

- ГрамадстваЦэнтр вывучэння дзікай прыроды ствараецца ў Белавежскай пушчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь сёмы месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

