Знойдзены ровар зніклага ў Бярэзінскім раёне падлетка

13 лістапада, Позірк. Пешая пошукавая група выявіла ровар зніклага 8 лістапада ў Бярэзінскім раёне (Мінская вобласць) Максіма Зяньковіча, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Ровар знойдзены паблізу торфараспрацовак непадалёк ад населенага пункта Несцераўка Бярэзінскага раёна. Згодна з картай, адлегласць паміж Несцераўкай і вёскай Карбаўское, адкуль 8 лістапада каля 10:00 з’ехаў на ровары падлетак, складае каля 2 км.
Паведамляецца, што на месца, дзе знайшлі ровар, вылецела авіяцыя МНС.
Пра працяг пошукаў Максіма Зяньковіча 2010 года нараджэння УУС МІнскага аблвыканкама паведаміла раніцай 13 лістапада.
Прыкметы зніклага: на выгляд каля 14 гадоў, рост 170 см, хударлявага целаскладу, твар авальнай формы, лоб вертыкальны, бровы дугападобныя сярэднія, вочы светлыя, нос сярэдні прамы, падбародак вертыкальны, вушы сярэднія авальныя, валасы светла-русыя, хвалістыя. Быў апрануты ў цёплую балоневую куртку цёмна-зялёнага колеру, на капюшоне маецца мех, цёмны гольф, штаны цёплыя спартыўныя цёмнага колеру, на калашыне меўся прынт з выявай асобы белага колеру, красоўкі чорныя з салатавай надпісам Air Мах, шапку шэрую з чорнай паласой.
Раней паведамлялася, што пошукі падлетка праводзяцца ў кругласутачным рэжыме, даследаваныя тысячы гектараў мясцовасці, каля 70 населеных пунктаў, вадаёмы ў радыусе 30 кіламетраў. Зяньковіча шукаюць супрацоўнікі экстранных службаў, валанцёры, неабыякавыя грамадзяне — усяго тысячы чалавек — выкарыстоўваюцца службовыя сабакі, тэхніка, дроны.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля змены начальніка ў наваполацкай калоніі “крыху зменшылася прымяненне фізічнага гвалту” — расследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЦэнтр вывучэння дзікай прыроды ствараецца ў Белавежскай пушчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь сёмы месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства

