Палітвязнямі прызнана яшчэ дзевяць чалавек

14 лістапада, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 14 лістапада прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ дзевяць чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай у тым ліку на сайце цэнтра “Вясна”.
Гаворка пра асуджаных Андрэя Бакурэнку (артыкул пра “экстрэмізм”, не канкрэтызуецца; пазбаўленне волі на невядомы тэрмін), Аляксандра Хомчыка (арт. 130 КК; 4 гады зняволення), Мікалая Люцкевіча (арт. 130, 368, 369; пазбаўленне волі на невядомы тэрмін), Аляксандра Ваўчка (арт. 130, 361, 368; пазбаўленне волі на невядомы тэрмін), Яўгенія Дземянёва (арт. 130, 368, 369; 3 гады), Аляксандра Казака (арт. 130, 179; 7 гадоў), Антона Равана (арт. 130, 3614, 368; 4 гады), Аляксандра Скарахода (арт. 356; 10 гадоў), а таксама ўзятага пад варту Аляксандра Елісеева (арт. 356, 368).
Праваабаронцы настойваюць на тым, каб улады перагледзелі “вынесеныя ў дачыненні да названых палітвязняў выракі і абраныя меры стрымання пры выкананні права на справядлівы разгляд і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на кваліфікацыю дзеянняў, выгляд і памер пакарання”. Яны таксама патрабуюць “вызваліць названых палітзняволеных, ужыўшы іншыя меры для забеспячэння іх яўкі ў суд”, а таксама “неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, перагледзець палітычна матываваныя выракі і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны”.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Respect-Protect-Fulfill.
На 5 верасня ў Беларусі 1.255 чалавек, якіх адпаведная група праваабарончых арганізацый прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 179 — выключаны з цяперашняй рэдакцыі КК; апісанне ў заяве — “распаўсюд звестак пра прыватнае жыццё” — адпавядае дзейнаму арт. 2031 — “незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі”;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта Беларусі, у тым ліку таму, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.

- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 14 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


