Супраца Кітая з рэжымам Лукашэнкі ў вайсковай сферы пагражае стабільнасці еўрапейскага рэгіёну — BelPol

15 лістапада, Позірк. Супраца Пекіна з афіцыйным Мінскам у вайсковай сферы ўяўляе пагрозу стабільнасці еўрапейскага рэгіёну, такая выснова ўтрымліваецца ў дакладзе “Роля Кітая ў мілітарызацыі эканомікі Беларусі і падтрымцы рэжыму Лукашэнкі”, які 15 лістапада прадставіла аб’яднанне BelPol.
Аўтары адзначылі, што дакумент з’яўляецца працягам серыі іх матэрыялаў, “прысвечаных мілітарызацыі Беларусі, а таксама ўдзелу і ролі рэжыму Лукашэнкі ў падрыхтоўцы і вядзенні агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны”. Даклад утрымлівае “55 спасылак на крыніцы інфармацыі, з якіх 46 — дакументальныя доказы”.
“Становішча, у якім апынуўся рэжым у Беларусі, магло прывесці да катастрафічных для яго наступстваў праз санкцыі, уведзеныя за гвалтоўнае ўтрыманне ўлады, рэпрэсіі і забойствы беларускіх грамадзян, тэрарыстычны захоп грамадзянскага самалёта і дапамогу РФ у арганізацыі ўварвання і вядзення вайны ва Украіне, — гаворыцца ў дакуменце. — Дапамога Кітая ў цяперашніх умовах стала своеасаблівым выратавальным кругам для рэжыму. Дзякуючы гэтай падтрымцы некаторыя прадпрыемствы ў Беларусі не толькі змаглі выжыць, але і здзейснілі каласальны рывок у развіцці, выконваючы дзяржаўныя абаронныя замовы Міністэрства абароны Расіі“.
“Класічным прыкладам” у гэтым плане аўтары даклада назвалі галіну па вытворчасці аптычных прыцэлаў: “Больш за 50 беларускіх кампаній розных форм уласнасці былі ўцягнутыя ў вытворчасць прыцэлаў для Мінабароны РФ у 2022–2024 гадах, яны працягнулі працу ў гэтай сферы і ў 2025 годзе”. Адзначаецца, што “зборачныя магутнасці грунтаваліся на складаных механічных дэталях і оптыцы, якія паступаюць з Кітаю”.
“Практычна ўсе кампаніі ў Беларусі, якія займаюцца зборкай прыцэлаў, трапілі пад санкцыі. Каля 20 кампаній у Беларусі ўдзельнічалі ў закупцы і пастаўцы кампанентаў кітайскага паходжання. Частка з іх арганізоўвала лагістыку; іншыя функцыянавалі як фірмы-дахі. Такая ж тэндэнцыя назіраецца і ў іншых кірункай вайсковай супрацы паміж Беларуссю і Кітаем”.
Аўтары дакладу прыйшлі да высновы, што ва ўмовах санкцыйнага ціску на Беларусь Кітай сёння з’яўляецца “адзінай даступнай крыніцай для рэжыму Лукашэнкі, якая дазваляе атрымліваць тэхналогіі, кампаненты і сыравіну для вытворчасці прадукцыі вайсковага прызначэння”.
Дакумент утрымлівае даныя, якія дазваляюць яго складальнікам сцвярджаць, што “дапамога кітайскіх вытворцаў у стварэнні і развіцці вытворчасцяў, арыентаваных на праектаванне і выпуск узбраенняў, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, з’яўляецца несумненнай і значнай”.
“Кітай адыграў важную ролю ў выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў перад Расіяй па дзяржаўных абаронных кантрактах у 2023–2025 гадах, — адзначана ў высновах даклада. — Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае Кітай для абыходу санкцый і разлічвае працягваць гэту дзейнасць у будучым без эфектыўнага ўмяшання кітайскага кіраўніцтва”.
Аўтары дакумента прыйшлі да высновы, што “пагадненні, звязаныя з абыходам санкцый, як правіла, заключаюцца абодвума бакамі на высокім узроўні і па-за рамкамі маральных меркаванняў”.
24 лютага 2022 года Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў.
Раней BelPol неаднаразова прадстаўляў даныя, якія сведчаць пра тое, што многія беларускія прадпрыемствы актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка"Беларускае пытанне" наўмысна не вырашаецца ўкраінскімі уладамі — дэпутат ВР Ігар ГузьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон за тры кварталы атрымалася нарасціць прыбытакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" ў гадавым вымярэнні павялічылася ў 11 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаAtlantic Council: Захад больш не можа дазволіць сабе ставіцца да Беларусі як да другараднага пытання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваBySol не бачыць магчымасці вяртання Андрэя Стрыжака ў арганізацыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку BySol выплаціў палітвязням 21 тыс. еўра (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


