Мінабароны акрэдытавала ваеннага аташэ пры амбасадзе Манголіі ў РФ і Беларусі па сумяшчальніцтве

16 лістапада, Позірк. Завершаная працэдура акрэдытацыі ваеннага аташэ пры амбасадзе Манголіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве брыгаднага генерала Пурэўсурэна Жаргалана, паведаміла прэс-служба беларускага Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што працэдура праведзеная “ў рамках развіцця адносін з краінамі “далёкай дугі” ў вайсковай сферы”.
На сустрэчы з нагоды акрэдытацыі мангольскага генерала “бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва”, гаворыцца ў паведамленні.
Сёлета 11 ліпеня Аляксандр Лукашэнка запрасіў у Беларусь прэзідэнта Манголіі Ухнаагійна Хурэлсуха. Ён заявіў, што Мінск накіраваны на “далейшае развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Манголіяй па шырокім спектры напрамкаў, а таксама на ўмацаванне сяброўскіх сувязяў паміж народамі дзвюх краін”.
Лукашэнка наведваў Манголію з дзяржаўным візітам 1–4 чэрвеня 2024 года. У перадапошні дзень паездкі ён падпісаў з прэзідэнтам гэтай краіны дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве.
Акрамя таго, былі падпісаныя міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і дарожная карта супрацоўніцтва профільных міністэрстваў абедзвюх краін на 2024–2026 гады; мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі і ўнутраных спраў Манголіі і Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі аб узаемным прызнанні і абмене вадзіцельскіх пасведчанняў; дарожная карта супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і інш.
Напярэдадні прыбыцця Лукашэнкі экс-прэзідэнт Манголіі Цахіагійн Элбэгдорж (2009–2017) заклікаў цяперашнія ўлады дзяржавы арыштаваць візіцёра, які “здзейсніў злачынствы супраць чалавечнасці”. Гэта, на яго думку, палепшыла б імідж краіны.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падзякавала мангольскаму палітыку за “рашучы заклік прыцягнуць беларускага дыктатара да адказнасці” і заявіла, што Лукашэнка “павінен паўстаць перад міжнародным трыбуналам”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



