Пункты пропуску Кузніца — Брузгі і Баброўнікі — Бераставіца аднавілі працу

17 лістапада, Позірк. Пункты пропуску Кузніца Беластоцкая — Брузгі і Баброўнікі — Бераставіца на польска-беларускай мяжы аднавілі працу апоўначы 17 лістапада па варшаўскім часе (у 2 гадзіны па мінскім).
У сістэме электроннай чаргі на выезд з Беларусі зарэгістравалася больш за 100 грузавых і легкавых аўтамабіляў, а таксама 3 аўтобусы, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК) Беларусі. Запіс у чаргу пачаўся а 20 гадзіне 16 лістапада.
Напярэдадні адкрыцця руху адбыліся сустрэчы бакоў “на ўзроўні начальнікаў аддзяленняў пагранкантролю і начальнікаў мытных пастоў”, паведаміў прэс-сакратар ДПК Антон Бычкоўскі запрошаным СМІ. “Абмяркоўваліся пытанні сумеснай работы па забеспячэнні пропуску праз мяжу асоб і транспартных сродкаў, аператыўнага абмену інфармацыяй і рытмічнага функцыянавання пунктаў пропуску, якія адчыняюцца“, — сказаў спікер ДПК. Пункт пропуску Баброўнікі Польшча зачыніла ў лютым 2023 года пасля прысуду актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, журналісту Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі), Кузніцу — у лістападзе 2021 года з-за міграцыйнага крызісу.
Спробаў нелегальна трапіць праз Беларусь у Польшчу стала менш (14 лістапада — ніводнага факту ўпершыню за 8,5 месяца), але інфармацыя пра вызваленне Пачобута пакуль не паступала. Аляксандр Лукашэнка згадваў пра яго як пра частку дамовы. Яе выкананне Польшча перанесла на некалькі тыдняў на знак салідарнасці з Літвой, якая закрыла мяжу пасля некалькіх выпадкаў масавага ўварвання ў яе паветранукю прастору шароў з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі, што паўплывала на працу аэрапорта Вільнюса (месціцца прыкладна ў 30 км ад мяжы).


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

