Рост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,7%

17 лістапада, Позірк. У студзені — кастрычніку 2025 года рознічны тавараабарот склаў 84,1 млрд рублёў, павялічыўшыся на 7,7% у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду 2024-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені 2025-га рост складаў 12,5%, студзені — лютым — 10%, студзені — сакавіку — 10,8%, студзені — красавіку — 10%, студзені — траўні — 9,3%, студзені — чэрвені — 9%, студзені — ліпені — 8,6%, студзені — жніўні — 8,6%, студзені — верасні — 8,5%.
Раней “Позірк” паведамляў, што спажывецкія цэны ў кастрычніку 2025 года выраслі на 0,3%.
Харчовыя тавары падаражэлі на 0,8%, нехарчовыя патаннелі на 0,1%, паслугі — на 0,05%.
У параўнанні са снежнем 2024 года цэны выраслі на 6,1%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 7,7%, нехарчовыя — на 2,8%, паслугі — на 7,5%.
У гадавым вымярэнні (да кастрычніка 2024 года) кошты павялічыліся на 6,9%. Харчаванне стала больш дарагім на 9,8%, нехарчовыя тавары — на 2,5%, паслугі — на 7,6%.

- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


