Мінск 18:22

Грашовыя даходы насельніцтва за тры кварталы выраслі на 10,2%

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

17 лістапада, Позірк. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — верасні 2025 года выраслі на 10,2% да таго ж перыяду 2024-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 66,4% (месяцам раней — 66,5%), трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды іншыя трансферты насельніцтву) — 21,9% (не змяніліся), даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,3% (не змянілася), даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 4,4% (не змяніліся).

У студзені рост складаў 13,8%, студзені — лютым — 12,5%, студзені — сакавіку — 12%, студзені — красавіку — 10,8%, студзені — траўні — 10,5%, студзені — чэрвені — 10,2%, студзені — ліпені і студзені — жніўні — 10%.

Па выніках 2024 года названыя даходы павялічыліся на 9,7%, 2023-га — на 6,3%, 2022-га — на 3,6%.

Раней “Позірк” паведамляў, што намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў верасні 2025 года склала 2.746,4 рубля — на 16,3 рубля менш (-0,6%), чым у жніўні (2.762,7).

Згодна з важнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 4%.

Падзяліцца: