Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам Кракава “асноўныя патрэбы беларусаў”

19 лістапада, Позірк. Падчас візіту ў Кракаў дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская абмеркавала з мэрам Аляксандрам Мішальскім і спікерам гарадской рады Якубам Косекам “асноўныя патрэбы беларусаў”, якія пражываюць у гэтым польскім горадзе.
Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, на сустрэчах узнімаліся пытанні “легалізацыі і дакументаў, інтэграцыі і доступу да гарадскіх паслуг”.
Таксама гаворка ішла пра “магчымасць стварэння беларускамоўных версій гарадскіх сайтаў, падтрымку фестывалю беларускай культуры, выдзяленне дадатковых памяшканняў для дзейнасці беларускіх суполак”.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі ўстаноўку памятных шыльдаў у месцах, звязаных з сумеснай беларуска-польскай гісторыяй, падтрымку беларускіх спартыўных і асветніцкіх ініцыятыў.
Бакі дамовіліся наладзіць пастаянны дыялог паміж гарадскімі ўладамі і беларускімі арганізацыямі.
Ціханоўская таксама прапанавала правесці “сумесныя мерапрыемствы ў падтрымку зняволенага журналіста і лаўрэата прэміі Сахарава Анджэя Пачобута, а таксама арганізаваць выставу на базе гарадскога савета”.
Палітык сустрэлася ў Кракаве з актывістамі і кіраўнікамі беларускіх арганізацый, ініцыятараў культурных і адукацыйных праектаў.
Акрамя гэтага, 17–18 лістапада Ціханоўская прымала ўдзел у Open Eyes Economy Summit — адным з найбуйнейшых еўрапейскіх форумаў, прысвечаных эканоміцы каштоўнасцяў.
Адзначаецца, што ў Кракаве цяпер пражывае 10–15 тыс. беларусаў.

- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі росту ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 19 лістапада — 19 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску педагагічны профіль адкрыты ў класах 80 школ, інжынерны — у 77Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
