Беларускія перавозчыкі аднавілі рэйсы ў Літву

20 лістапада, Позірк. У сувязі з адкрыццём літоўскіх пунктаў пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) дзяржаўнае прадпрыемства “Мінсктранс” аднаўляе штодзённае выкананне рэйсаў.
Паводле інфармацыі прадпрыемства, аўтобус ад Цэнтральнага аўтавакзала Мінска накіруецца ў Каўнас ужо 20 лістапада (адпраўленне — 23:30), у зваротным напрамку — у 17:30 — 21 лістапада.
Рэйс Мінск — Каўнас — Мінск, які адпраўляецца з беларускай сталіцы ў 7:30 і выязджае з літоўскага горада ў 16:00 адпаведна, адновіцца 21 лістапада. Аналагічны паводле маршруту рэйс з выездам з Мінска ў 11:00 таксама пачне курсаваць з 21 лістапада, але ў зваротным напрамку — у 13:50 — толькі з 22 лістапада.
Аўтобус у Рыгу праз Вільнюс, які выязджае з Мінска ў 22:00, пачне курсаваць з 20 лістапада, выезд з латвійскай сталіцы ў той жа час — з 21 лістапада.
Рэйсы з Мінска ў Вільнюс, якія адпраўляюцца ў 4:30 і 8:30, а таксама з Вільнюса ў Мінск — у 23:30 і 14:00 адпаведна, будуць адноўленыя 21 лістапада.
У продажы ўжо маюцца квіткі і ў іншых перавозчыкаў. Напрыклад, “Атлас” прапануе пяць рэйсаў у Вільнюс і назад штодня. Бліжэйшы рэйс, на які маюцца квіткі, — 20 лістапада ў 22:00.
Найбуйнейшы аператар аўтобусных перавозак у краінах Балтыі “Экалайнс” таксама прадае квіткі ў Вільнюс, аднак не наўпрост, а з двума перасадкамі — у расійскім Пскове, а таксама Рызе. Бліжэйшая магчымасць паехаць — рэйс у 18:00 20 лістапада (прыбыццё ў літоўскую сталіцу — 21 лістапада ў 15:50).
Пункты пропуску Мядзінінкай і Шальчынінкай на літоўска-беларускай мяжы аднавілі працу апоўначы 20 лістапада (а 1.00 21 лістапада паводле мінскага часу). Вільнюс закрыў пагранпераходы напрыканцы кастрычніка, дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавыя прылёты з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за дзесяць месяцаў 2025 года выраслі амаль на 30% да аналагічнага леташняга перыяду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



