Палітвязнямі прызнана яшчэ шэсць чалавек

20 лістапада, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 20 лістапада прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус нададзены Мікіту Нячаеву, Дар’і Пучыла, Вользе Матусевіч, Паўлу Ксяндзову, Людміле Ксяндзовай і Сяргею Дароніну.
Усе яны пераследуюцца ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.
Пучыла 6 лістапада была ўнесеная ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Тады стала вядома, што яна адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі паводле ч. 1, 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Павел і Людміла Ксяндзовы, а таксама Вольга Матусевіч унесеныя ў гэты спіс 14 лістапада. Яны асуджаныя паводле арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). Асуджанага паводле таго ж артыкула Дароніна прызналі “экстрэмістам” 31 кастрычніка.
Нячаеў, паводле звестак “Вясны”, асуджаны паводле арт. 3614 КК у рамках справы “Беларускага Гаюна”. Падрабязнасці невядомыя.
Праваабаронцы патрабуюць “неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных”, а таксама “спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны”.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт; “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН, Human Constanta, Lawtrend, Беларускі дом правоў чалавека імя Звозскава і Respect-Protect-Fulfill.
На 20 лістапада ў Беларусі 1.257 чалавек, якіх адпаведная група праваабарончых арганізацыяў прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЮрыст "Вясны" прапанавала абраць прыярытэтны механізм прыцягнення рэжыму ў Беларусі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадтрымка беларусаў у Літве працуе добра, але ў рэжыме ручнога кіравання — прадстаўніца "народнай амбасады"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДазвол на жыхарства ў Польшчы мае сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку 2025 года падаражэлі на 15,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

