Лукашэнка даручыў МТЗ стварыць “лепшы ў свеце супертрактар” і прадаваць яго даражэй

20 лістапада, Позірк. Нарада па працы Мінскага трактарнага завода адбудзецца на пачатку 2026 года, паведаміў Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада пры назначэнні Тараса Мурога новым генеральным дырэктарам прадпрыемства.
“Вам “размінка” будзе на пачатку студзеня, калі вам давядзецца ў тым ліку і перада мной даць справаздачу разам з урадам, якія ў вас вынікі і колькі ў вас на складах трактароў. І чаму вы іх не прадалі”, — цытуе спікера яго прэс-служба.
Палітык сцвярджае, што ў беларускіх трактарах “мае патрэбу ўвесь свет”. “Прадавайце. Калі нечага не атрымліваецца ў нейкі перыяд часу, займіцеся якасцю. Вырабіце супертрактар, які лепшы ў свеце, і крыху даражэй яго прадасцё. Я, напрыклад, бачу выхад з існага становішча менавіта ў гэтым”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, некаторыя дырэктары замест таго, каб вырашаць існыя праблемы, сталі спасылацца на нейкія “аб’ектыўныя цяжкасці”: “Ці вы бачыце, санкцыі, яшчэ нечага… Але ж не вайна”.
“Я прэм’еру ўжо даручыў, ураду — усім, пачынаючы ад [кіраўніка адміністрацыі Дзмітрыя] Крутога, хоць гэта не яго пытанні, але тым не менш… І мяне гэта тычыцца. Паехаў за мяжу — колькі прадаў трактароў, камбайнаў, сеялак, веялак, культыватараў, дыскатараў?.. Колькі ты прадаў? У адваротным выпадку чаго туды паехаў? Усіх тычыцца. І кіраўнікоў парламента, і ўсіх вышэйшых службовых асоб. Але найперш вас і вашых падначаленых”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Прымаючы кадравыя рашэнні, спікер арыентаваў навукоўцаў і вытворцаў на сумесную дзейнасць з абавязковымі канкрэтнымі вынікамі: “У мяне з вамі сёння кароткая, мужчынская размова. Прыйшоў час канкрэтных спраў. Дзейнічаць трэба паводле прынцыпу “прыйшлі, убачылі, далі вынік”. Тады можна весці гаворку і пра заслужаную ўзнагароду”.
На нарадзе па развіцці прамысловасці 9 красавіка 2024 года Лукашэнка сярод іншых праблем галіны назваў рэалізацыю прадукцыі.
“Склады трашчаць. Складскія запасы за 2023 год выраслі на 23%, — сказаў ён. — Профільны віцэ-прэм’ер мяне заспакойвае: гэта нармальна, заўсёды так было — мы тут цяпер усё гэта прададзім. Але мы ж перыяд да перыяду ацэньваем гэтыя запасы. А колькі тэхнікі знаходзіцца на пляцоўках у дылераў, якія для многіх сталі дадатковым складам за мяжой?”
Лукашэнка паведаміў, што на складах гандлёвых дамоў МТЗ амаль 6,5 тыс. адзінак тэхнікі, або больш за двухмесячны аб’ём вытворчасці: “Вось і “аб’ёмы” вытворчасці, і ваш “экспарт”.
Па выніках студзеня — кастрычніка 2025 года аб’ём складскіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым выражэнні склаў 11 млрд 311 млн 847 тыс. рублёў — на 32,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (8 млрд 523 млн 215 тыс.), і ў 2,2 раза, чым за дзевяць месяцаў 2020-га (5 млрд 146 млн 263 тыс.), сведчыць праведзены “Позiркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Найгоршая дынаміка ў гадавым выражэнні зафіксаваная ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях — рост на 70,7% (з 989 млн 725 тыс. да 1 млрд 689 млн 122 тыс.) і 61,3% (з 595 млн 117 тыс. да 960 млн 149 тыс.).
Гомельская вобласць — на 31% (з 786 млн 789 тыс. да 1 млрд 31 млн 83 тыс.), Брэсцкая — на 29,2% (з 1 млрд 167 млн 343 тыс. да 1 млрд 507 млн 989 тыс.), Мінск — на 23,8% (з 1 млрд 955 млн 643 тыс. да 2 млрд 421 млн 589 тыс.), Віцебская — на 23,4% (з 853 млн 432 тыс. да 1 млрд 53 млн 156 тыс.), Мінская — на 21,8% (з 2 млрд 175 млн 166 тыс. да 2 млрд 648 млн 759 тыс.).
Суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці павялічыліся ў цэлым па краіне за год на 18,7 працэнтнага пункта (з 62,5% да 81,2%), за пяць гадоў — на 12,9 п.п. (з 68,3% да 81,2%).
На прадпрыемствах Гродзенскай вобласці за 12 месяцаў зафіксаваны рост на 35,4 п.п. (з 66,4% да 101,8%), Магілёўскай — 30.4 п.п. (з 55,5% да 85,9%), Мінска — на 22,7 п.п. (з 98,1% да 120,8%), Віцебскай — на 17,2 п.п. (з 47,4% да 64,6%), Гомельскай — на 11,4 п.п. (з 26,5% да 37,9%), Мінскай — на 9,5 п.п. (з 78,9% да 88,4%), Брэсцкай — на 8,9 п.п. (з 74,8% да 83,7%).
Прамысловая вытворчасць у студзені — кастрычніку 2025 года ў наяўных цэнах склала 172,6 млрд рублёў — на 1,3% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га, сведчаць даныя Белстата.
Да сярэдзіны мінулага лета рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні пераважна паскараўся (у студзені 2024 года вытворчасць вырасла на 5,4%, студзені — лютым — на 7,1%, студзені — сакавіку — на 6,5%, студзені — красавіку — на 7,7%, студзені — траўні — на 8%, студзені — чэрвені — на 7,1%, студзені — ліпені — на 7,5%), але пасля стаў перманентна запавольвацца (у студзені — жніўні — 7,1%, студзені — верасні — 6,4%, студзені — кастрычніку — 6,2%, студзені — лістападзе — 5,5%, па выніках года — 5,4%).
У студзені 2025-га рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні склаў 2,9%, далей ён працягнуў запавольвацца (у студзені — лютым — 2%, студзені — сакавіку — 2,1%, студзені — красавіку — 1,4%, студзені — траўні — 1%, студзені — чэрвені і студзені — ліпені — на 0,3%, студзені — жніўні і студзені — верасні — на 0,8%).
Такім чынам, пасля 11-месячнага запаволення росту прамысловая вытворчасць перайшла да падзення.
На праблемы ў прамысловасці Лукашэнка ўказаў 23 верасня ў Мінску на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным.
“[Тэмпы росту] ВУП — 101,6%, але прасядаюць галоўныя галіны, — адзначыў ён. — І мяне што здзіўляе: я вам даручыў заняцца непасрэдна прамысловасцю <…>. Прамысловасць — ваша пытанне. Пытанне нумар адзін. Арганізоўвайце, напружвайце, прадавайце. Таму што экспарт у нас, што больш за ўсё напружвае, прасеў на 2,5%”.
Яшчэ адзін “касяк”, на думку Лукашэнкі — рост складскіх запасаў да 2,5 млрд рублёў. Паводле слоў кіраўніка ўрада, ужо пачалося іх скарачэнне.
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы — БелАЗ, БМЗ, МТЗ, МАЗ, а таксама канцэрны “Белнафтахім” і “Беллеспаперапрам” — не выканалі заданні па пастаўках прадукцыі ў Расію. Пра гэта, паводле паведамлення беларускай амбасады ў Маскве, ішла гаворка 10 верасня на пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў РФ.
“Нягледзячы на станоўчую дынаміку тэмпаў росту экспарту, адзначаныя негатыўныя тэндэнцыі па асобных таварных групах, невыкананне экспартных заданняў асобнымі дзяржаўнымі органамі і прадпрыемствамі”, — гаварылася ў паведамленні прэс-службы.
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДругі дзень запар суседнія краіны ЕС не фіксуюць спробаў незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за дзесяць месяцаў 2025 года выраслі амаль на 30% да аналагічнага леташняга перыяду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


