Прэзідэнт Эстоніі заявіў аб падтрымцы барацьбы беларускага народа за свабоду

20 лістапада, Позірк. Аб падтрымцы Эстоніяй барацьбы беларускага народа за свабоду заявіў на сваёй старонцы ў Х прэзідэнт гэтай балтыйскай дзяржавы Алар Карыс пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай 20 лістапада ў Таліне.
Ён заклікаў Еўрасаюз працягваць цвёрды ціск на беларускія ўлады, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні і не спыняцца рэпрэсіі, адзначыўшы, што беларускія змагары за дэмакратыю не адныя.
Паводле слоў Карыса, ён абмеркаваў з Ціханоўскай “апошнія падзеі ў Беларусі”.
“Эстонія заўсёды падтрымлівала беларускі народ, і мы глыбока ўдзячныя вам за сяброўства і падтрымку. Разам з нашымі еўрапейскімі хаўруснікамі мы будзем працягваць працаваць, пакуль Беларусь не стане свабоднай”, — напісала дэмлідар у Х.
Ціханоўская наведвае Талін 20-21 лістапада. Праграмай візіту, як паведаміў “Позірку“ яе галоўны дарадца Франак Вячорка, прадугледжаныя сустрэчы з кіраўніцтвам МУС, МЗС, сябрамі групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі ў парламенце Эстоніі і з беларускай дыяспарай.
Дэмлідар возьме ўдзел у канферэнцыі “Аўтарытарызм і супраціў: урокі Беларусі і Грузіі“, а таксама ў праглядзе канадскага фільма “Не створаныя для палітыкі“, прысвечанага журналістам — былым палітвязням, якія жывуць у выгнанні.
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЕўрапарламент разгледзіць пытанне пра пагрозы, якія зыходзяць з Беларусі і РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДругі дзень запар суседнія краіны ЕС не фіксуюць спробаў незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



