У Вільнюскім аэрапорце зноў прыпынялася паветранае спалучэнне (абноўлена)

20 лістапада, Позірк. Часовая забарона паветранага спалучэння над Вільнюскім аэрапортам была ўведзеная а 18:38 паводле мясцовага часу (19:38 паводле мінскага) 20 лістапада, паведаміў партал Delfi са спасылкай на Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі.
Адзначалася, што, паводле папярэдняй інфармацыі, рашэнне было прынятае на аснове навігацыйнай пазнакі, характэрнай для метэазондаў.
Гэта першае паведамленне аб абмежаванні паветранага спалучэння над аэрапортам Вільнюса пасля адкрыцця ў ноч на 20 лістапада Літвой двух кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю, падставай да закрыцця якіх на тры тыдні паслужыў масавы залёт метэазондаў з беларускімі тытунёвымі вырабамі на літоўскую тэрыторыю.
18 лістапада прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене адзначыла, што апошнім часам маштаб выкарыстання паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі знізіўся. Яна не звязвала гэта са зменай умоў надвор’я.
Палітык заявіла, што адкрыццё мяжы дазволіць вярнуцца ў Літву фурам з літоўскай рэгістрацыяй, падкрэсліўшы пры гэтым права Вільнюса “зусім не адкрываць памежныя пункты або ў любы момант зноў іх закрыць, калі яны будуць адкрытыя“.
Абнаўленне. Згодна з бягучай інфармацыяй на сайце Віленскага аэрапорта, авіяспалучэнне адноўленае, яно перарывалася амаль на дзве гадзіны. Былі скасаваныя рэйсы з Варшавы і Хельсінкі, з затрымкай каля двух гадзін прыбываюць рэйсы са Стамбула і Стакгольма.
Са спазненнем ад адной да трох гадзін адправіліся альбо адпраўляюцца рэйсы ў Мюнхен, Хельсінкі, Парыж і Стамбул. Скасаваны іншы рэйс у Хельсінкі, а таксама вылет у Варшаву.

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежнікаў вырасла за месяц на 16,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства

