Падазраваныя ў датычнасці да забойства жыхара Мінска, цела якога было засыпана цэментам і закапана, змешчаныя пад варту

21 лістапада, Позірк. Двое падазраваных у датычнасці да забойства жыхара Мінска, цела якога было закапана ў лесе ля вёскі Вялікае Сяло (Мінскі раён), змешчаныя пад варту, паведамляе прэс-служба сталічнай пракуратуры.
Згодна з паведамленнем, апублікаваным 21 лістапада на сайце Генпракуратуры, аднаму з іх інкрымінаванае забойства, другому — укрывальніцтва асабліва цяжкага злачынства.
На пачатку лістапада Следчы камітэт паведамляў, што трагедыя здарылася сёлета ў кастрычніку. Тады ж было заяўлена, што падазраваныя затрыманыя.
Паводле звестак следства, браты (54 і 60 гадоў) распівалі спіртныя напоі і, нягледзячы на позні час, гучна слухалі музыку ў сябе дома. У нейкі момант адзін з іх лёг спаць. Неўзабаве ў дзверы кватэры пагрукаў сусед, які папрасіў больш не шумець. Паміж ім і тым з гаспадароў кватэры, што не спаў, узнікла сварка. На крыкі выйшаў старэйшы з братоў. Сцвярджаецца, што ён узяў нож і некалькі разоў ударыў суседа ў вобласць шыі. Той памёр.
Праз некалькі дзён маці загінулага заявіла пра знікненне. Яна паведаміла міліцыі, што апошні раз бачыла сына ў вочка ў дзвярах, калі той накіроўваўся да суседзяў. Следча-аператыўная група знайшла рэчы зніклага са слядамі крыві ў смеццевым кантэйнеры паблізу дома.
Паводле даных следства, падазраваныя сышлі з жылля, пакінуўшы там памерлага мужчыну. Ад трупа, як сцвярджаецца, яны пазбавіліся праз некалькі дзён — загарнулі яго ў покрыва, змясцілі ў багажнік аўтамабіля і адвезлі ў лес непадалёк ад свайго лецішча. Там, як заяўлена, браты выкапалі яму, перамясцілі ў яе цела забітага, а пасля засыпалі цэментам і закапалі.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаРэжым у Беларусі выглядае моцным, але знутры ён пусты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



