У абноўленым МУС “спісе экстрэмістаў” больш за 6 тыс. пазіцый

21 лістапада, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 21 лістапада дададзена яшчэ 30 чалавек. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў пераліку 6.019 пазіцый.
Сярод унесеных у спіс двое палітвязняў. Гаворка пра Сяргея Чабоцьку — уладальніка прызнанага КДБ “экстрэмісцкім фарміраваннем” сайта s13.ru (прыгавораны да 3,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 3611 КК), а таксама Аркадзя Кайчурэнку (затрыманы пасля вяртання ў Беларусь; прыгавораны да 5 гадоў зняволення паводле арт. 130, 361, 368 і 369).
Апрача іх з пазнакай “адбывае пакаранне” ў пералік унесеныя Мікалай Ганчаронак (арт. 14, 3612 і 3614), Алег Гурын і Валерый Пачобыт (абодва — арт. 3614), Дзмітрый Ковач (арт. 130 і 342), Андрэй Судзібор (арт. 130) і Сяргей Цвікевіч (арт. 130 і 361).
16 чалавек фігуруюць у спісе з пазнакай “судзімасць не пагашаная”, якая, як правіла, сведчыць пра вынясенне пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі. Гэта Аляксандр Драздоў, Сяргей Халадзенка, Таццяна Лук’янава, Андрэй Гармель, Галіна Анушчанка, Ігар Нагорны, Захар Шапіра, Дзяніс Пятроўскі, Ілля Пахлябцоў, Андрэй Разанцаў, Кірыл Плебановіч, Канстанцін Хрэнаў, Алена Качура і Павел Малахоўскі (усе паводле арт. 3614), Ларыса Пракашка (арт. 342), Андрэй Цецяраў (арт. 3612).
Яшчэ шэсць чалавек “вызваленыя ад адказнасці ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення”. Гэта асуджаныя паводле арт. 342 Ірына Карабейнік, Міхаіл Дацук, Сяргей Пенязь, Максім Шапіра, Віталь Валюшко і Віталь Качаноўскі.
Даведка “Позірку”:
- арт. 14 — замах на злачынства;
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ рэйтынгу ЦНІ сярод беларускіх гарадоў першае месца заняў Мінск, у пяцёрку ўвайшлі Смалявічы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале па эканамічным развіцці лідарам сярод рэгіёнаў была Брэсцкая вобласць, аўтсайдарам — МагілёўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг на душу насельніцтва павялічыўся ў 2,3 раза — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале толькі ў Брэсцкай вобласці і Мінску адзначаная дадатная дынаміка ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



