Пенсіянер патануў у двары сваёй хаты, упаўшы ў паілку для птушак

21 лістапада, Позірк. Пра ўтапленне ў Брэсцкай вобласці пенсіянера 1954 года нараджэння паведамляе Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Гэта адбылося ў ноч на 21 лістапада “ў двары прыватнага падворку”, гаворыцца ў паведамленні. Населены пункт не называецца.
“Яго знайшла жонка, якая і выклікала хуткую дапамогу. Са слоў жанчыны, мужчына паслізнуўся і ўпаў у самаробную паілку для птушак, зробленую з кола трактара. Меркаваная прычына гібелі — утапленне”, — адзначае ТРВОД.
19 лістапада паведамлялася пра смерць раварыста ў Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць). Мужчына 1969 года нараджэння патануў у рацэ Драй, быў знойдзены жыхарамі аграгарадка Залессе. Мяркуецца, што загінулы быў нецвярозы. Глыбіня ў месцы, дзе знайшлі цела, складала каля 0,5 метра.
3 лістапада паведамлялася пра гібель у Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) мужчыны 1965 года нараджэння. Ён патануў у рацэ Мухавец на глыбіні 70 см.
На прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 чэрвеня начальнік аддзела цэнтра вадалазна-ратавальнай службы Рэспубліканскага атрада спецпрызначэння “ЗУБР” МНС Андрэй Войцік паведаміў, што ад пачатку года да таго дня праз утапленне ў Беларусі загінулі 108 чалавек (у тым ліку пяць дзяцей), за аналагічны перыяд 2024-га — 109 (таксама пяць).
10 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МНС Яўген Бараноўскі паведамляў, што ад пачатку траўня 2025 года ў Беларусі патануў 31 чалавек. За аналагічны перыяд мінулага года пры купанні патанула 16 чалавек. Такую вялікую розніцу прадстаўнік ведамства звязваў у першую чаргу з умовамі надвор’я, якія “не дазволілі паўнавартасна адкрыць новы купальны сезон”.
16 ліпеня Следчы камітэт паведамляў, што з 1 траўня супрацоўнікі ведамства “выязджалі 44 разы праз паведамленні аб утапленні людзей”, сярод загінулых — трое дзяцей.


- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

