Жыхары беларускіх гарадоў сталі менш турбавацца наконт магчымага ўступлення Беларусі ў вайну — сацдаследаванне

21 лістапада, Позірк. У 2025 годзе пагроза ўдзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны застаецца актуальнай для 28% гараджан, тады як у красавіку 2022-га ўзровень занепакоенасці з гэтай нагоды быў у два разы вышэйшы, паведаміў 21 лістапада старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў на прэзентацыі сацыялагічнага даследавання “Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?”.
Эмпірычную базу даследавання склалі даныя некалькіх апытанняў, галоўным з якіх стала інтэрнэт-апытанне, праведзенае з 26 па 30 траўня. Выбарка даследавання ўяўляе дарослае гарадское насельніцтва краіны, якое карыстаецца інтэрнэтам. Аб’ём дасягнутай выбаркі склаў 512 рэспандэнтаў.
Даныя даследавання паказваюць, што пагроза ўдзелу ў вайне займае чацвёртае месца сярод найбольш важных праблем рэспандэнтаў. Больш за іншых гэтым занепакоены мужчыны, а таксама людзі старэйшыя за 45 гадоў, адзначыў Коршунаў.
Першыя тры месцы займаюць праблемы эканамічнага характару: нізкія заробкі, рост цэн, маленькія пенсіі.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва і Польшча зафіксавалі першых пасля працяглага перапынку мігрантаў на сваіх межах з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана амаль 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


