За дзесяць месяцаў у Беларусі здарылася на 6% больш пажараў, чым годам раней
21 лістапада, Позірк. У студзені — кастрычніку 2025 года на тэрыторыі Беларусі здарылася 5.406 пажараў — на 6% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (5.099), паведамляе Генеральная пракуратура.
За гэты час агонь забраў 428 жыццяў (+5,4%; 406), траўмы рознай ступені цяжкасці атрымаў 501 чалавек (+9,9%; 456).
Паводле даных нагляднага ведамства, у бягучым годзе ў сельскай мясцовасці адбылося 60,5% ад усіх пажараў (3.269).
Як вынікае са штодзённай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя дзяжурныя суткі на пажарах загінула сем чалавек. Паводле даных МНС, з пачатку года загінула 457 чалавек (+1,8%; 449).
Статыстыка па колькасці пажараў і загінуўшых вырасла за кошт здарэнняў у лютым і сакавіку 2025 года, такое меркаванне на прэс-канферэнцыі 4 лістапада ў Мінску выказаў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі нагляду і прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі.
Ён падкрэсліў, што каля 64% пажараў з гібеллю людзей адбываецца ад кастрычніка да сакавіка — з пікам у снежні і студзені. Паводле яго слоў, у першую чаргу гэта звязана з больш інтэнсіўнай эксплуатацыяй ацяпляльнага абсталявання, электрасетак і электраабсталявання.
“Праведзены аналіз пажараў і іх наступстваў за апошнія пяць гадоў паказаў, што найбольш распаўсюджанай прычынай узнікнення пажараў з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, — заявіў прадстаўнік МНС. — З гэтай прычыны здараецца каля 40% пажараў. Таксама значная вага сярод прычын узнікнення пажараў мае парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі цеплагенеруючых апаратаў, а таксама аварыйныя рэжымы працы электраабсталявання. Па дадзеных прычынах штогод адбываецца каля 25% пажараў”.
Асноўнай прычынай гібелі людзей на пажарах з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. У большасці выпадкаў загінулыя перад пажарамі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, сказаў Жукоўскі.
“Позiрк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння.
Ведамства 19 кастрычніка патлумачыла гэта тым, што “згодна з азначэннем, той, хто загінуў ад пажару — асоба, якая памерла ад непасрэднага (прамога) уздзеяння на яго небяспечных фактараў пажару. І, як паказвае практыка, часам пажар можа стаць следствам самой гібелі, а не наадварот”.
МНС прывяло прыклад: “Чалавек, закурыўшы цыгарэту, рэзка адчуў сябе дрэнна, што прывяло да спынення сэрца і лятальнага сыходу. Пажар адбыўся ад незатушанай цыгарэты. Паколькі чалавека знаходзяць на месцы пажару, першапачаткова ён трапіць у зводку МНС як “загінулы на пажары”. У тых выпадках, калі прычынай гібелі не з’яўляюцца небяспечныя фактары пажару і няма прамой прычыннай сувязі з імі, то <…> загінулы будзе зняты з уліку МНС”.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля двухдзённай паўзы зноў зафіксаваныя спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖыхары беларускіх гарадоў сталі менш турбавацца наконт магчымага ўступлення Беларусі ў вайну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства


