Лукашэнка перакананы ў “далейшым развіцці” шматбаковай супрацы з Ліванам

22 лістапада, Позірк. “Трывалыя гістарычныя сувязі” Беларусі і Лівана, а таксама “ўзаемная зацікаўленасць” будуць “надзейным падмуркам для далейшага развіцця плённай супрацы ва ўсіх сферах на карысць абедзвюх краін”, перакананасць у гэтым выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 22 лістапада жыхароў гэтай дзяржавы на Блізкім Усходзе і яго прэзідэнта Жазэфа Ауна з Днём незалежнасці.
“Мінск цэніць партнёрскія зносіны з Бейрутам, заснаваныя на прынцыпах сяброўства і канструктыўнага ўзаемадзеяння, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Мы з вялікай павагай ставімся да суверэннага выбару вашай краіны і яе намаганняў па ўмацаванні стабільнасці і дабрабыту”.
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што Лукашэнка на гэты раз не стаў запрашаць Ауна ў Беларусь, хаця на працягу года такая прапанова паступала сама меней двойчы. У лютым ліванскаму кіраўніку запрашэнне перадаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, у чэрвені — намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч.
У Ліване прэзідэнта абірае парламент. Пазіцыя кіраўніка дзяржавы была вакантнай два гады. 9 студзеня 2025 года камандуючы Узброенымі сіламі Жозэф Аун быў абраны прэзідэнтам, нягледзячы на канстытуцыйную забарону для суддзяў і дзяржаўных службоўцаў першай катэгорыі абірацца на гэтую пасаду на працягу тэрміна паўнамоцтваў.
Беларусь і Ліван усталявалі дыпламатычныя стасункі 21 сакавіка 1996 года. Ганаровае консульства Беларусі працуе ў Бейруце з чэрвеня 2002 года, аналагічная дыпламатычная ўстанова Лівана ў Мінску — з кастрычніка 2005-га. Амбасадаў няма. За прадстаўленне інтарэсаў Мінска ў Ліване адказвае амбасада Беларусі ў Сірыі.
Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, паміж краінамі заключаны шэраг пагадненняў — аб гандлёвай і эканамічнай супрацы, аб садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый, аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання, аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў, аб супрацы ў барацьбе са злачыннасцю, аб супрацы ў галіне вышэйшай адукацыі, аб супрацы ў галіне турызму. Аднак знешнепалітычнае ведамства не прыводзіць ніякіх даных, якія дазволілі б ацаніць узровень двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння.
У той жа час паводле інфармацыі Абсерваторыі эканамічнай складанасці, якая акумулюе даныя міжнародных арганізацый пра сусветны знешні гандаль, узаемны тавараабарот паміж Мінскам і Бейрутам у 2023 годзе (апошняя даступная інфармацыя) склаў 12,77 млн долараў. Пры гэтым на беларускі экспарт прыпала 99,45% тавараабароту (12,7 млн), на пастаўкі з Лівана — 0,55% (70,2 тыс.). Мінск у асноўным пастаўляў партнёру металапракатныя нарыхтоўкі і неапрацаваны свінец, у адваротным кірунку ішлі тавары з катэгорыі “іншая агнястрэльная зброя”.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


