На ўскраіне Мінска знойдзена цела 11-гадовай дзяўчынкі
22 лістапада, Позірк. Цела 11-гадовай дзяўчынкі “з прыкметамі падзення з вышыні” знойдзена ўдзень 22 лістапада ў сталіцы ля дома № 4 па вул. Ауэзава (мікрараён Чыжоўка-4), паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны” са спасылкай на Следчы камітэт.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Абставіны і прычыны высвятляюцца, пакуль пра іх казаць заўчасна, падкрэсліў СК.
Напярэдадні ведамства паведаміла пра пажар у прыватным жылым доме ў аграгарадку Аўсянка (Горацкі раён Магілёўскай вобласці), у выніку якога пацярпела двое дзяцей (2 і 3 гады). На момант узгарання яны былі дома адныя — маці пайшла забраць старэйшых дзяцей са школы.
Малалетніх, якіх вынес з дома ў агні сусед, шпіталізавалі ў цяжкім стане з прыкметамі атручэння чадным газам.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Грамадства
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка