У ракетных войсках і артылерыі выкарыстоўваюць расійскія і кітайскія БПЛА

23 лістапада, Позірк. У беларускіх ракетных войсках і артылерыі для разведкі выкарыстоўваюць расійскія і кітайскія беспілотныя лятальныя апараты, паведаміў начальнік гэтага роду войскаў Руслан Чэхаў у праграме “Арсенал” на тэлеканале “Беларусь 1” 23 лістапада.
“Мы вучымся дзейнічаць аўтаномна, дзейнічаць хутка, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя сродкі разведкі, у першую чаргу, вядома, беспілотную авіяцыю”, — сказаў ён.
Паводле Чэхава, усе воінскія часці са спецыялізацыяй, якую ён курыруе, забяспечаны беспілотнымі авіяцыйнымі комплексамі.
“Калі гаварыць аб беспілотных комплексах самалётнага тыпу, то гэта наш беларускі “Беркут-3”, гэта расійскі Supercam S350, S150, “Арлан-10”, “Арлан-30”, — адзначыў ён. — Гэта тыя беспілотныя самалёты, якія <…> добра сябе ўжо зарэкамендавалі: расійскія — у зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі, наша беларуская — тут, на нашай тэрыторыі, працуе добра, у тым ліку ў рамках контрбатарэйнай барацьбы“.
“Што датычыцца [БПЛА] мультыратарнага тыпу, гэта, вядома, кітайскія квадракоптары DJI. Выкарыстоўваюцца беспілотнікі з цеплавізарамі, з магчымасцю работы ноччу”, —дадаў военачальнік.
Тэрмінам “спецыяльная ваенная аперацыя” (“СВА”) расійскія, а ўслед за імі і беларускія ўлады і прапагандысты называюць поўнамаштабную агрэсію РФ супраць Украіны, развязаную ў лютым 2022 года. Мінск у ёй падтрымлівае Маскву.
Мінабароны "захоўвае працоўныя кантакты" з краінамі Захаду
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



