Мінабароны “захоўвае працоўныя кантакты” з краінамі Захаду

23 лістапада, Позірк. Міністэрства абароны Беларусі “захоўвае працоўныя кантакты” з краінамі Захаду, заявіў у праграме “Арсенал” на тэлеканале “Беларусь 1” 23 лістапада начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва (МВС) — памочнік міністра абароны па пытаннях МВС Валерый Равенка.
Паводле яго, гэта робіцца “для захавання стабільнасці абстаноўкі, для падтрымання вось гэтага міру, прынамсі, каля межаў Рэспублікі Беларусь”.
Прыярытэтнымі партнёрамі Равенка назваў краіны Паўднёва-Ўсходняй Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
“Мы актыўна працуем на напрамку Блізкага Усходу, цэнтральнай Азіі. Я не гавару на сённяшні дзень аб нашым саюзніку — Расійскай Федэрацыі. Тут у нас усё стабільна”, — дадаў ён.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
Беларускія вайскоўцы навучаюцца на базе пяхотнай школы ў індыйскім Белгаві
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам МЗС Эстоніі падтрымку беларусаў і санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



