Беларускія вайскоўцы навучаюцца на базе пяхотнай школы ў індыйскім Белгаві

22 лістапада, Позірк. Беларускія вайскоўцы праходзяць навучанне на базе пяхотнай школы ў Белгаві (Індыя, штат Карнатака), паведаміў 21 лістапада начальнік дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы (МВС) — памочнік міністра абароны па пытаннях МВС Валерый Равенка.
Навучанне праводзіцца “ў рамках дасягнутых дамоўленасцей па развіцці двухбаковай вайсковай супрацы”, адзначыў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Паводле звестак з адкрытых крыніц, у Белгаві (Равенка выкарыстоўвае састарэлую назву горада — Белгаўм) месціцца Малодшае навучальнае крыло Школы пяхоты Узброеных сіл Індыі (асноўны кампус у горадзе Мхаў, штат Мадх’я-Прадэш). У гэтым крыле сяржанцкі склад і малодшых афіцэраў навучаюць тактыцы на ўзроўні ўзводаў і аддзяленняў, груп для спецмісій; кіраванню імі ў баі і ў мірны час; самастойнаму правядзенню місій.
Пытанні “паглыблення супрацы”, у тым ліку “ў галіне вайсковай адукацыі” кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін і яго індыйскі калега Раджнатх Сінгх абмяркоўвалі 26 чэрвеня 2025 года ў кітайскім Цындао на палях нарады міністраў абароны краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Сярод іншага яны ўзгаднілі “пералік мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву з упорам на практычны складнік”.
У сярэдзіне чэрвеня Міністэрства абароны Беларусі акрэдытавала новага вайсковага аташэ Індыі — брыгаднага генерала Аджая Пундзіра Сінгха (асноўнае месца вайскова-дыпламатычнай службы — Расія).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


