Мінск 16:21

За суткі на пажарах загінулі тры чалавекі

Ілюстрацыя: pixabay.com

23 лістапада, Позірк. За мінулыя суткі (з 6:00 22 лістапада да 6:00 23 лістапада) на пажарах у Беларусі загінулі тры чалавекі, яшчэ трое траўміраваны, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Раніцай напярэдадні паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры аднапавярховага двухкватэрнага жылога дома ў Мінску па вул. Францыска Скарыны (Першамайскі раён). На пажары знойдзены загінулы 1958 года нараджэння.

Таксама загінулі мужчына 1961 года нараджэння ў жылым доме ў аграгарадку Імянін Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці і жанчына 1951 года нараджэння ў в. Канюхі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Прычыны пажараў і гібелі высвятляюцца.

Паводле даных ведамства, у краіне за гэты час адбылося 20 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару. Пашкоджана 13 будынкаў. На пажары выратаваны адзін чалавек.

З пачатку 2025 года ад агню загінула 463 чалавекі, у тым дзяцей — чатыры (за аналагічны перыяд 2024-га — 455 і 11 адпаведна). З пачатку студзеня адбылося 5.722 пажары (5.481).

Статыстыка па колькасці пажараў і загінуўшых у бягучым годзе вырасла за кошт здарэнняў у лютым і сакавіку, заявіў 4 лістапада намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі нагляду і прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі.

Падзяліцца: