Мінск 22:20

За трое сутак на пажарах загінула 14 чалавек

23 лістапада, Позірк. За мінулыя трое сутак ад агню ў Беларусі загінула 14 чалавек, вынікае з аператыўных зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Як паведамляў “Позірк”, c 6:00 22 лістапада да 6:00 23-га на пажарах у загінула тры чалавекі.

У папярэднія дзяжурныя суткі агонь забраў жыцці чатырох чалавек, яшчэ суткамі раней — сямі.

Паводле афіцыйных даных МНС на раніцу 23 лістапада, з пачатку 2025 года ад агню загінулі 463 чалавекі, у тым дзяцей — чатыры (за аналагічны перыяд 2024-га — 455 і 11 адпаведна). З пачатку студзеня адбылося 5.722 пажараў (5.481).

Статыстыка па колькасці пажараў і загінулых у бягучым годзе вырасла за кошт здарэнняў у лютым і сакавіку, заявіў 4 лістапада намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі нагляду і прафілактыкі галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі.

Падзяліцца: