У вільнюскім аэрапорце другі раз пасля адкрыцця Літвой мяжы з Беларуссю прыпыненыя паветраныя зносіны

23 лістапада, Позірк. 23 лістапада з 18.55 (19.55 па беларускім часе) у чарговы раз уведзеныя “часовыя абмежаванні паветранай прасторы” над аэрапортам Вільнюса.
Рашэнне прынятае “на падставе навігацыйных прыкмет, характэрных для аэрастатаў, якія рухаюцца ў напрамку аэрапорта”, паведамляецца на яго сайце.
З інфармацыі на анлайн-табло аэрапорта вынікае, што рэйсы з Шарм-эль-Шэйха з прыбыццём у 19.30 і Амстэрдама ў 19.55 былі перанакіраваныя ў аэрапорт Каўнаса, прыкладна на дзве гадзіны затрымліваецца прыбыццё рэйсаў з Рыгі, Парыжа, Вены, Осла, Берліна і Мюнхена, адменены рэйс з Хельсінскі.
З амаль чатырохгадзінным спазненнем пакуль плануецца вылет рэйса ў Мюнхен, са спазненнем у 2,5 гадзіны — у Хельсінкі, з двухгадзінным — у Франкфурт і Варшаву, з гадзінным — у Стамбул. Адменены адзін з рэйсаў у Хельсінкі.
Папярэдні раз часовая забарона паветраных зносін над вільнюскім аэрапортам уводзілася ў 18:38 па мясцовым часе (19:38 па мінскім) 20 лістапада. Тады таксама паведамлялася, што рашэнне было прынята на аснове навігацыйнай пазнакі, характэрнай для метэазондаў.
Сённяшняе закрыццё аэрапорта стала другім пасля адкрыцця ў ноч на 20 лістапада Літвой двух кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю. Падставай да закрыцця пунктаў пропуску на тры тыдні паслужылі залёты метэазондаў з беларускімі тытунёвымі вырабамі на літоўскую тэрыторыю.
18 лістапада прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене адзначыла, што апошнім часам маштаб выкарыстання паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі знізіўся. Яна не звязвала гэта са зменай умоў надвор’я.
Тады палітык заявіла, што адкрыццё мяжы дазволіць вярнуцца ў Літву фурам з літоўскай рэгістрацыяй, падкрэсліўшы пры гэтым права Вільнюса “зусім не адкрываць памежныя пункты або ў любы момант зноў іх закрыць, калі яны будуць адкрытыя”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


