Праз патэнцыйныя аэрастаты аэрапорт Вільнюса ў ноч на 24 лістапада закрываўся двойчы

24 лістапада, Позірк. Абмежаванні паветранай прасторы над аэрапортам Вільнюса ў ноч на 24 лістапада ўводзіліся двойчы.
“Позірк” паведамляў, што 23 лістапада ў 18:55 (19:55 паводле мінскага часу) адпаведнае рашэнне было прынятае “на падставе навігацыйных знакаў, характэрных для аэрастатаў, якія рухаюцца ў напрамку аэрапорта”. Авісазносіны аднавіліся ў 0:25 (1:25) 24 лістапада.
Аднак праз крыху больш за гадзіну, у 1:40 (2:40), аэрапорт зноў абвясціў пра часовае закрыццё — зноў праз “навігацыйныя знакі”, характэрныя для паветраных шароў. Абмежаванні былі знятыя ў 3:25 (4:25).
Папярэдні раз часовая забарона паветраных зносінаў над вільнюскім аэрапортам уводзілася ў 18:38 (19:38) 20 лістапада. Тады таксама паведамлялася, што рашэнне прынятае праз навігацыйны знак, характэрны для метэазондаў.
Такім чынам, у ноч на 24 лістапада аэрапорт Вільнюса закрываўся другі і трэці раз пасля таго, як 20 лістапада Літва адкрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Падставай для закрыцця пунктаў на тры тыдні паслужылі ўсё больш частыя залёты метэазондаў з беларускімі тытунёвымі вырабамі на літоўскую тэрыторыю.
18 лістапада прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене адзначыла, што апошнім часам маштаб выкарыстання паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі знізіўся. Яна не звязвала гэта са зменай умоў надвор’я.
Тады палітык заявіла, што адкрыццё мяжы дазволіць вярнуцца ў Літву фурам з літоўскай рэгістрацыяй, падкрэсліўшы пры гэтым права Вільнюса “зусім не адчыняць памежныя пункты або ў любы момант зноў іх закрыць, калі яны будуць адкрытыя”.

- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


