ISW: Крэмль на завяршальнай стадыі намаганняў па далучэнні Беларусі праз структуру СД

24 лістапада, Позірк. Крэмль знаходзіцца “на завяршальнай стадыі шматгадовых стратэгічных намаганняў па фактычным далучэнні Беларусі праз структуру Саюзнай дзяржавы” і імкнецца “паўтарыць гэты падыход у дачыненні да іншых поставецкіх рэспублік”, гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).
Такім чынам аналітыкі адрэагавалі на апублікаванае 23 лістапада паведамленне Міністэрства замежных спраў Расіі. У ім знешнепалітычнае ведамства заявіла, што расійска-беларускія стасункі могуць служыць “мадэллю” для міждзяржаўнай супрацы, а двухбаковае ўзаемадзеянне ў рамках СД — “эталонам” для іншых інтэграцыйных аб’яднанняў у Еўразіі.
Акрамя таго, у паведамленні, дзе анансуецца прыезд у Маскву кіраўніка МЗС Беларусі Максіма Рыжанкова 24–25 лістапада, гаворыцца пра планы абмеркаваць пытанні “ўзаемадзеяння па сумесным выкарыстанні інструментарыя “мяккай сілы”, прасоўванні традыцыйных каштоўнасцей і зберажэнні гістарычнай памяці”.
МЗС РФ таксама згадвае, што “ва ўмовах развязанай “калектыўным Захадам санкцыйнай вайны” Расія і Беларусь робяць сумесныя крокі па “процідзеянні аднабаковым рэстрыкцыям і ўмацаванні фінансавага і тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы, развіваюць прамысловую кааперацыю, паспяхова рэалізуюць праграмы па імпартазамяшчэнні, у тым ліку за кошт запуску сумесных інвестыцыйных праектаў”.
“З улікам ваенна-палітычнай абстаноўкі на нашых заходніх рубяжах, якая застаецца напружанай, Расіяй і Беларуссю ў апошнія гады зробленыя сур’ёзныя захады па ўмацаванні агульнай прасторы абароны і бяспекі Саюзнай дзяржавы”, — заявіла ведамства, адзначыўшы наяўнасць у СД “дастатковага патэнцыялу для адбіцця шырокага спектра пагроз з любых напрамкаў”.
“У 2024 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь была размешчана расійская нестратэгічная ядзерная зброя, да канца года чакаецца пастаўка ракетных комплексаў “Арэшнік”, — гаворыцца ў паведамленні.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


