Колькасць бязвізавых візіцёраў Беларусі з краін Еўропы вырасла ўпершыню за месяц

24 лістапада, Позірк. З 17 па 24 лістапада ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехала 2.967 грамадзян еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
З сярэдзіны мінулага месяца колькасць бязвізавых візіцёраў скарачалася патыднёва: 13–20 кастрычніка іх было 4.449 (за тыдзень да таго значэнне было ніжэй), 20–27 кастрычніка — 4.096, 27 кастрычніка — 3 лістапада — 2.284, 3–10 кастрычніка — 2.215, 10–17 лістапада — 2.081.
За апошні тыдзень прыбыў 721 грамадзянін Літвы (110 тыднем раней), 1.008 грамадзян і неграмадзян Латвіі (1.132), 871 грамадзянін Польшчы (545), 366 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (294).
Рост візіцёраў з Літвы, верагодна, звязаны з тым, што Вільнюс 20 лістапада адкрыў пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, якія не працавалі каля трох тыдняў. Акрамя таго, 17 лістапада Польшча аднавіла працу двух пагранпераходаў, якія былі закрытыя апошнія некалькі гадоў, што, відаць, таксама адбілася на росце колькасці візіцёраў.
Агулам з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 1.235.854 жыхары Еўропы. З Латвіі прыбылі 397.687 замежнікаў, Літвы – 656.164, Польшчы – 128.056. У рамках пашыранага бязвіза, уведзенага для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года, у Беларусь уехалі 53.947 замежных грамадзян.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — Польшчы. 19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.
Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі. Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
Бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін дзейнічае да канца 2025-га, аднак, хутчэй за ўсё, будзе падоўжаны, як гэта ўжо адбывалася.
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



