Лукашэнка хоча давесці гандаль з Яраслаўскай вобласцю РФ да 500 млн долараў — да гэтай лічбы павінны былі падысці яшчэ ў 2023 годзе

24 лістапада, Позірк. Тавараабарот паміж Беларуссю і Яраслаўскай вобласцю Расіі мог бы дайсці да 500 млн долараў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 лістапада ў Мінску на сустрэчы з губернатарам згаданага суб’екта РФ Міхаілам Еўраевым.
“Мы прамаўляем пакуль, можа быць, шэптам пра тое, што мы паўмільярда долараў тавараабарот павінны мець, — цытуе палітыка яго прэс-служба. — Мы можам гэта мець, калі не апусцім рукі і будзем імкнуцца да гэтага. Недзе крыху больш за 300 мільёнаў долараў мы на сённяшні дзень гандлюем. Гэта не тое для нас. Патэнцыял у нас значна вышэйшы”.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь і Яраслаўская вобласць РФ супрацоўнічаюць з савецкіх часоў: “Шмат для свайго аўтамабілебудавання купляем у вас — і камплектуючыя, і тое, што называецца сэрцам любога аўтамабіля”. Гаворка пра прадукцыю Яраслаўскага маторнага завода, якую актыўна выкарыстоўваюць вытворцы беларускай грузавой тэхнікі.
Палітык таксама выказаў гатоўнасць развіваць супрацу ў сумеснай распрацоўцы новых узораў камплектуючых для аўтамабіляў, што на яго думку, дапаможа Беларусі і Расіі дамагчыся “тэхналагічнага суверэнітэту”.
З улікам “прыкладна аднолькавых кліматычных умоў” Лукашэнка прапанаваў Еўраеву развіваць супрацу ў галіне сельскай гаспадаркі, калі будзе зацікаўленасць. Ён таксама выступіў за “далейшае прасоўванне кантактаў” у галіне спорту, адукацыі і культуры.
Варта адзначыць, што ў жніўні 2023 года тагачасны амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты (цяпер кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі) заяўляў на сустрэчы з Еўраевым, што Яраслаўская вобласць уваходзіць “у топ-25 самых значных” для Беларусі рэгіёнаў РФ “паводле інвестыцыйнай, эканамічнай, фінансавай і культурнай супрацы”. Па выніках таго года, як вынікала са слоў чыноўніка, узаемны тавараабарот павінен быў “ушчыльную наблізіцца да знакавай лічбы” — 500 млн долараў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

