Перададзеная ў суд справа віноўніка ДТЗ, у якім загінула сям’я з Расіі

24 лістапада, Позірк. Накіраваная ў суд крымінальная справа 26- гадовага кіроўцы — віноўніка дарожна-транспартнага здарэння, у якім загінула сям’я з Расіі, паведамляе Генеральная пракуратура.
ДТЗ адбылося 28 чэрвеня гэтага года ў Мінскім раёне.
Як паведамляў Следчы камітэт, абвінавачаны ў момант аварыі рухаўся з хуткасцю 182 кіламетры ў гадзіну (пры максімальна дапушчальнай — 90 км/г). Акрамя таго, паводле інфармацыі ведамства, канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві мужчыны перавышала 2,7 праміле.
Такім чынам, паводле звестак СК, раніцай таго дня 26-гадовы кіроўца аўтамабіля “Мэрсэдэс”, будучы п’яным, з двухразовым перавышэннем хуткасці рухаўся па трасе М2 у бок Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
“Паблізу в. Каралёў Стан Мінскага раёна ён здзейсніў сутыкненне са спадарожным аўтамабілем таксі, які ад удару адкінула ў дарожную агароджу”, — гаварылася ў паведамленні СК.
У выніку аварыі загінулі чатыры пасажыры таксі: 75-гадовая жанчына, яе 43-гадовая дачка і дзве ўнучкі (7 і 13 гадоў). Сям’я з РФ ехала ў аэрапорт. Кіроўца аўтамабіля таксі “Шкода” атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Паводле інфармацыі СК, “сябар кіроўцы нямецкай іншамаркі на допыце распавёў, што яны выпівалі ўсю ноч і каталіся па начным Мінску”.
“Ужо пад раніцу маладыя людзі вырашылі паехаць у госці да знаёмай у Маскву, — гаварылася ў рэлізе. — Перад пачаткам паездкі кіроўца “Мэрсэдэса” зняў рэгістрацыйныя нумары са свайго аўтамабіля і па трасе ехаў вельмі хутка. Пры гэтым сведка адзначыў, што перад ДТЗ яго нецвярозы сябар адцягнуўся ад кіравання аўтамабілем, захоплена распавядаючы гісторыі. Мужчына дадаў, што менавіта ён заўважыў, як іх машына на высокай хуткасці набліжаецца да аўтамабіля таксі, але п’яны кіроўца не паспеў зрэагаваць, у выніку чаго і адбылося сутыкненне“.
Сцвярджалася, што за пару гадзін да смяротнай аварыі п’яны кіроўца “Мерседэса“ здзейсніў ДТЗ у Мінску — пашкодзіў чужы аўтамабіль, а пасля ўцёк з месца здарэння.
26-гадоваму кіроўцу “Мерседэса” прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 5 арт. 317 КК (паушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш асоб). Ён знаходзіцца пад вартай.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля трох тыдняў зацішша мігранты зноў паспрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Літву (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка

